Галоўная старонка

Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Мяцеж Глінскіх
Мяцеж Глінскіх

Мяцеж Глінскіх — выступленьне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхала Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзьвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжаньня Аляксандра Ягайлавіча. Беспасярэдняй прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленьне ад пасад Міхала Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, пашыраных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Па няўдачы мірнага разьвязаньня справы ў судзе Глінскі й яго прыхільнікі, якімі пераважна былі сябры клану Глінскіх, паднялі мяцеж. Празь некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым зьмяніўшы існасьць выступленьня, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеяньняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна зь мірнай дамовай, Глінскія й іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасьцю, але іх валоданьні былі канфіскаваныя.
(артыкул цалкам…)

Абвестка пра выбары
Абвестка пра выбары

Мясцовыя выбары ў Беларусі 2018 году — 7-я выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ў лютым 2018 году.

У 1309 мясцовых Саветаў абралі 18 110 дэпутатаў. Палову дэпутацкіх месцаў атрымала грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». Пры гэтым, у больш за 79,5 % акругаў выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай падставе з адзіным кандыдатам, у тым ліку ў сельскія Саветы — больш за 85,5 %, у пасялковыя — 94,9 %, у гарадзкія раённага падпарадкаваньня — 78,9 % і ў раённыя — 74,6 %. Пагатоў, прэзыдыюмы Саветаў дэпутатаў і іхнія выканаўчыя камітэты пры ўтварэньні выбарчых камісіяў адмовіліся пусьціць у іхні склад звыш 80 % прадстаўніц і прадстаўнікоў ад 3-х з 11 партыяў. У выніку гэтыя партыі — Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» і Партыя БНФ — заявілі пра непразрыстасьць падліку яўкі й галасоў, у тым ліку на датэрміновым галасаваньні, бо былі выключаныя з дастаткова шырокага ўдзелу ў такім падліку ў складзе выбарчых камісіяў. Яшчэ 2 партыі — Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — з гэтае самае нагоды ладзілі байкот выбараў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: * Клёд Гакон (93 гады)

Гэты дзень у гісторыі

Альбэрт Айнштайн
Альбэрт Айнштайн

21 лістапада:

  • 1368 — Тросьненская бітва паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства
  • 1905 — апублікаваны артыкул Альбэрта Айнштайна (на выяве) «Як інэртнасьць цела залежыць ад унутранай энэргіі?», які абгрунтаваў эквівалентнасьць масы і энэргіі
  • 1910 — у Менску адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены
  • 1920 — разгортваецца Слуцкі збройны чын. Рада Случчыны заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах»
  • 1926 — створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа)
    Нарадзіліся
  • 1694: Вальтэр — францускі філёзаф
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 кастрычніка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.


    Мова
      NODES