Аксытанія

гістарычная вобласьць у Паўднёва-Заходняй Эўропе

Аксыта́нія — агульная назва вобласьці, у якой размаўляюць на аксытанскай мове. Словы «Аксытанія» і «аксытанская мова» зьяўляюцца рэтронімамі. Яны сталі выкарыстоўвацца ў XIX стагодзьдзі для пазначэньня групы старадаўніх раманскіх моваў, у якіх òc азначала слова «так».

Варыянт сьцяга, часта выкарыстоўваны аксытанскімі актывістамі

Геаграфія

рэдагаваць
 
Аксытанія

Аксытанія ўключае ў сябе:

Аксытанская мова або лянгедок (langue d'oc, lenga d'òc) ёсьць раманскай мовай, заснаванай на лацінскай мове, гэтак жа як і гішпанская, італьянская й француская мовы. У ёй налічваецца шэсьць асноўных рэгіянальных варыянтаў: правансальская (улучальная нісуа (niçois), на якім кажуць у навакольлях Ніццы), віваральпійская, авэрнская, лімузэнская, гасконская (улучальная бэарнскую, на якой кажуць у Бэарне) і лянгедоская. Усе гэтыя разнавіднасьці аксытанскай мовы маюць сваю пісьменнасьць і зьяўляюцца раўнапраўнымі. Стандартнай аксытанскай мовай лічыцца сынтэз гэтых моваў.

Каталянская мова вельмі падобная на аксытанскую, і паміж Аксытаніяй і Каталёніяй існуюць моцныя гістарычныя і культурныя сувязі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Аксытаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES