Аргазм (грэц. οργάω — «гарэць жарсьцю») — найвышэйшая ступень жарснага пачуцьця асалоды пры плоцевай разрадцы ад завяршэньня плоцевага чыну, мастурбацыі, мілошчаў і любоўных уяўленьняў. Яго жыцьцёвае значэньне заключаецца ва ўтварэньні цэласных паводзінаў празь безумоўны адсьвет, які падмацоўвае плоцевыя рэакцыі. Адсутнічае ў саміцаў большасьці відаў жывёлаў, акрамя некаторых сысуноў, і зьяўляецца неабавязковым для апладненьня. У чалавека вонкавыя праявы абумоўліваюцца плоцевай канстытуцыяй, тэмпэрамэнтам, агульным і плоцевым выхаваньнем. У мужчынаў мае параўнальна меншую разнастайнасьць і працягласьць. У жанчынаў адрозьніваюць секельны і секельна-похвенны, зьвязваюць з узбуджэньнем эрагенных зонаў і ўласьцівасьцю любоўнай гульні. У здаровых мужчынаў яго наступленьне пры заканчэньні плоцевага чыну ёсьць звычайным. У многіх здаровых жанчынаў узьнікае пасьля некалькіх гадоў устойлівага плоцевага жыцьця і надалей здараецца не пры кожным плоцевым чыне. Значная частка жанчынаў пакутуе на анаргазьмію, некаторыя — на плоцевую халоднасьць[1].

Уладзіслаў ПадкавінскіУнясеньне, 1894
  1. ^ Аргазм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 459. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Аргазмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES