Гемаро́й (па-грэцку: αἷμα + ῥεῖν — «кроў» + «цекчы»; народная назва — пачачуй[1]) — захворваньне, зьвязанае з трамбозам, запаленьнем, паталягічным пашырэньнем і зьвітасьцю гемараідальных вэнаў, якія ўтвараюць вузлы вакол прамой кішкі. Суправаджацца ўзьнікненьнем такіх хваробаў, як вострая і хранічная анальная трэшчына, рэктальны сьвішч, гнайнікі вакол прамой кішкі і нетрыманьне газаў. Ускладненьні хваробы выклікаюць ацёк(en) анальнай адтуліны, гнойны парапрактыт(en) і амярцьвеньне(en) тканак гемараідальнага вузла. Да 40-гадовага ўзросту сустракаецца ў кожнага другога чалавека[2].

Гемарой

Папярэджаньне

рэдагаваць

Узьнікненьне хваробы прадухіляе:

Чыньнікі

рэдагаваць

Разьвіцьцю хваробы спрыяе маларухомы лад жыцьця(en), працяглая праца ў сядзячым(en) і стаячым(en) становішчы, пад’ём цяжараў, прыём вострай і тлустай ежы з алькаголем, запор(en) і панос.

Хвароба напачатку выяўляецца пра смыленьне, сьверб, паколваньне і расьпіраньне ў вобласьці задняга праходу пры спаражненьні. Вакол ануса ўтвараецца балючае зацьвярдзеньне ў выглядзе спляценьня пашыраных крывяных сасудаў. З часам боль пачынае ўзьнікаць пры кашлі і руху цела(en), што замінае стаяць, хадзіць і сядзець. Затым падчас спаражненьня зьяўляецца крывацёк(en), што выклікае малакроўе і слабасьць[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ю.В. Мялешка, В.Л. Залуцкая. Хваробы ў паданьнях беларусаў-сялянаў мінулых стагодзьдзяў // Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, 2 лютага 2010 г. Праверана 12 красавіка 2013 г.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Лёгкі выхад // Краіна здароўя. — 22 верасьня 2007. — № 25 (38). — С. 6.
  3. ^ Вольга Цыбульская. Гемарой: сарамлівасьць і страх — прэч // Краіна здароўя. — 6 красавіка 2011. — № 17 (253). — С. 3.
  NODES