Глазга

горад у Вялікабрытаніі

Гла́зга (па-ангельску: Glasgow, па-гэльску: Glasch) ― самы буйны горад Шатляндыі, чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Вялікабрытаніі пасьля Лёндана, Бірмінггэма і Лідса. Горад ёсьць адміністрацыйным цэнтрам вобласьці Глазга з 1893 году, раней жа места належыла графству Ланаркшыр. Месьціцца ў заходня-цэнтральнай частцы Шатляндыі на рацэ Клайд, за 32 кілямэтры ад ейнага вусьця. На 2020 год колькасьць насельніцтва гораду складала 635 640 чалавек.

Глазга
анг. Glasgow
Герб Глазга Сьцяг Глазга


Краіна: Вялікабрытанія
Рэгіён: Шатляндыя
Кіраўнік: Філіп Браат[d]
Плошча:
  • 3298 ± 1 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 141
Паштовы індэкс: G1-G80
Нумарны знак: SA-SJ
Геаграфічныя каардынаты: 55°51′40″ пн. ш. 4°15′0″ з. д. / 55.86111° пн. ш. 4.25° з. д. / 55.86111; -4.25Каардынаты: 55°51′40″ пн. ш. 4°15′0″ з. д. / 55.86111° пн. ш. 4.25° з. д. / 55.86111; -4.25
Глазга на мапе Вялікабрытаніі
Глазга
Глазга
Глазга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.glasgow.gov.uk/

Заснаваны ў сярэдзіне VI стагодзьдзя і ў Сярэднявеччы лічыўся адным з важных рэлігійных і адукацыйных цэнтраў Шатляндыі. Вытворчая рэвалюцыя XVIII стагодзьдзя пераўтварыла яго ў адзін з буйных прамысловых цэнтраў у Вялікабрытаніі (асабліва ў сфэры суднабудаваньня). Глазга і дасюль застаецца эканамічным цэнтрам Шатляндыі і адным з важных эканамічных цэнтраў Вялікабрытаніі. Горад быў эўрапейскай культурнай сталіцай ў 1990 годзе і адметны сваёй архітэктурай, культурай, музычнымі пляцоўкамі і спартовымі клюбамі. Гэта пяты самы наведвальны горад Вялікабрытаніі[2]. У 2014 годзе горад прымаў Гульні Садружнасьці, а на стадыёне Гэмпдэн Парк ладзіліся матчы чэмпіянату Эўропы па футболе 2020 году. Шырока вядома футбольнае суперніцтва двух глазгаўскіх футбольных клюбаў «Сэлтык» і «Рэйнджарз».

Раёны і прадмесьці

рэдагаваць

Гарадзкі цэнтар

рэдагаваць

Цэнтар гораду абмежаваны вуліцай Гай-стрыт да Глазгаўскай катэдры на Касл-стрыт, Глазга-крос, Солтмаркетам, улучаючы Глазга-Грын і пляц Сэнт-Эндру-сквэр на ўсходзе. З поўдня межы цэнтру месьцяцца па Клайд-стрыт і Бруміла ўздоўж ракі Клайд. З захаду мяжа праходзіць па Чэрынг-крос і Элмбанк-стрыт ля Блайтсўудзкага пляцу. З поўначы цэнтар Глазга абмежаваны Катэдрал-стрыт і Норт-Гановэр-стрыт і пляцам Джордж-сквэр.

Крамны і тэатральны раён

рэдагаваць
 
Краявіды Б’юкенан-стрыт у кірунку станцыі мэтро Сэнт-Энок.

Цэнтар гораду складаецца зь сеткі вуліц на паўночным беразе ракі Клайд. Сэрцам гораду ёсьць пляц Джордж-сквэр, дзе месьцяцца шматлікія статуі і будынак гарадзкіх палатаў, пабудаваны ў віктарыянскім стылі, а таксама гарадзкая ратуша Глазга. На поўдні і захадзе знаходзяцца гандлёвыя пункты на вуліцах Аргайл-стрыт, Согіхол-стрыт і Б’юкенан-стрыт, дзе можна знайсьці шмат крам і супэрмаркетаў[3]. Колькасьць крам на гэтых вуліцах павялічваецца, і апошнім часам гэтае месца атрымала назву «Міля стылю»[4]. Асноўныя гандлёвыя зоны ўключаюць Б’юкенан-стрыт, Галерэі Б’юкенан, злучаючы вуліцы Б’юкенан-стрыт і Согіхол-стрыт, а таксама гандлёвы цэнтар Сэнт-Энок, які злучае вуліцу Аргайл-стрыт і пляц Сэнт-Энок-сквэр. Галерэі Б’юкенан ды іншыя месцы цэнтра гораду былі абраныя месцам здымак дзеля фільму 2013 году «Апынісь у маёй скуры» рэжысэра Джонатана Глэйзэра[5]. Галоўную ролю ў тым фільме выканала Скарлет Ёгансан[6]. Італьянскі Цэнтар на вуліцы Інграм таксама спэцыялізуецца на дызайнэрскіх крамах.

У цэнтры гораду можна знайсьці большасьць галоўных культурных будынкаў Глазга, як то Глазгаўская каралеўская канцэртная заля, Каралеўскі тэатар, Кінгс-тэатар, Павільён-тэатар, Тэатар Трону, Галерэя сучаснага мастацтва, Мітчэлава бібліятэка і тэатар, Цэнтар сучаснага мастацтва, Галерэі Маклэлан ды іншыя. Найвялікшы ў сьвеце кінатэатар Сынэўорлд-Глазга з 18 экранамі месьціцца на вуліцы Рэнфру. У цэнтры гораду таксама знаходзяцца чатыры найвышэйшыя навучальныя ўстановы Глазга: Стратклайдзкі ўнівэрсытэт, Шатляндзкая каралеўская кансэрваторыя, Глазгаўская школа мастацтваў і Глазгаўскі каледонскі ўнівэрсытэт, а таксама найбуйнейшы каледж Вялікабрытаніі Глазгаўскі гарадзкі каледж на вуліцы Катэдрал-стрыт.

Мэрчант-Сіці

рэдагаваць
 
Адна з дамінантаў раёну — вежа Талбут.

Камэрцыйным і часткова жыльлёвым раёнам ёсьць гэтак званы Мэрчант-Сіці Глазга. Назва была прапанаваная гісторыкам Чарлзам Оклі ў 1960-х гадах. Гісторыя гэтага места пачалося як жыльлёвы раён заможных гарадзкіх гандляроў, якія ўдзельнічалі ў міжнародным гандлі і тэкстыльнай прамысловасьці ў XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў. Тут жа месьціліся і склады гэтых гандляроў, улучаючы Тытунёвых лордаў. Маючы такое багацьце і працягваючы павялічвацца нават да Індустрыяльнай рэвалюцыі, горад пашырыўся за кошт пабудовы Нью-Таўна вакол пляцу Джордж-сквэр, а ў хуткім часе пасьля гэтага паўстаў раён Блайтсўуд на пагорку Блайтсўуд, які сёньня ўлучае пляц Блайтсўуд-сквэр. У выніку, першапачатковы сярэднявечны цэнтар вакол Глазга-крос і Гай-стрыт зьмясьціўся. Глазга-крос, разьмешчаны на сутыку вуліц Гай-стрыт, якая вядзе да Глазгаўскае катэдры, Галаўгейт-стрыт, Трэнгет-стрыт і Солтмаркет, быў першапачатковым цэнтрам гораду. Ён аздоблены старажытным крыжом Мэркат-крос. У Глазга-крос маецца гадзіньнікавая вежа Талбут, якая засталася ад старажытнай забудовы, зруйнаванай у 1921 годзе. Праз павелічэньне забруджваньня ад прамысловасьці зь сярэдзіны да сканчэньня XIX стагодзьдзя, рэгіён пакінулі шмат жыхароў[7].

У 1980-х гадох Мэрчант-Сіці быў абноўлены, а жыльлё ў ім набыло люксавы характар. Зрэшты, павялічылася колькасьць кавярняў і рэстаранцыяў[8]. У гэтым раёне таксама зьявіўся шэраг прэстыжных крам-бутыкоў[9]. Апошнім часам места лічыцца цэнтрам культурнага жыцьця Глазга. Тут штогод ладзіцца фэстываль. У дадатак, у Мэрчант-Сіці маюцца мастацкія галерэі. Вытокі мастацтва можна прасачыць у канцы 1980-х гадоў, калі гэты раён, яшчэ не рэканструяваны, прыцягваў мастакоў таннасьцю ўтрыманьня жыльля і вытворчых майстэрняў[10]. Пэўную падтрымку мастакі ў свой час атрымалі і ад гарадзкой рады, якія пабудавалі будынак Тронгейт 103 адмыслова дзеля мастацкіх мэтаў[11].

Бізнэсовы раён

рэдагаваць
 
Раён міжнародных фінансавых паслуг і набярэжная ракі Клайд.

Да заходняга краю гарадзкога цэнтру прымыкае бізнэсовы раён, займаючы раёны Блайтсўуд-Гіл і Андэрстан. Афіцыйная назва раёну гучыць як Раён міжнародных фінансавых паслуг, хоць неафіцыйна сучаснымі мэдыя быў ахрышчоны як «квадратовы кілямэтар» ці «Ўол-стрыт на Клайдзе»[12]. Будаўніцтва гэтага цэнтру пачалося з канца 1980-х гадоў, і на сёньня гэты раён стаўся адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў у Вялікабрытаніі. Сярод шэрагу найбуйнейшых страхавых кампаніяў Вялікабрытаніі 8 зь іх маюць свае філіі ці галаўныя офісы ў гэтым раёне. Таксама шырокае прадстаўніцтва ў раёне маючы кампаніі банкаўскага сэктару, у тым ліку HSBC, BNP Paribas, Клайдсдэйл Банк, Сантандэр ды іншыя. Кампанія Royal Dutch Shell таксама мае адзін з шасьці сваіх бізнес-цэнтраў у гэтым раёне. Гэтак жа ў бізнэсовым квартале знаходзіцца карпаратыўны офіс Гілтан.

Ўэст-Энд

рэдагаваць
 
У Келвінгроўскай мастацкай галерэі і музэі месьціцца адна з найлепшых мастацкіх калекцыяў у Эўропе.

Ўэст-Энд Глазга паўстаў спачатку ля пляцу Блайтсўуд-сквэр і Гарнетгіл, пашырыўшыся на Ўудлэндс. Гэта раён элегантных таўнгаўсаў з моднымі кавярнямі, барамі, бутыкамі, гатэлямі і рэстарацыямі. Тут месьцяцца Келвінгроўв Парк, кампусы Глазгаўскага ўнівэрсытэту, Глазгаўскія батанічныя сады, а таксама Шатляндзкі выставачны і канфэрэнцыйны цэнтар, які ёсьць найбуйнейшым выставачным і канфэрэнцыйным цэнтра ўва ўсёй краіне[13][14]. Раён карыстаецца папулярнасьцямі сярод турыстаў і студэнтаў. Ўэст-Энд ўключае ў сябе жыльлёвыя раёны Гілгэд, Даўэнгіл, Келвінгроўв, Кельвінсайд, Гайндлэнд, Брумгіл, Скотстаўн, Джордангіл, Кельвіндэйл, Аніслэнд і Партык. Часам назва Ўэст-Энд выкарыстоўваецца дзеля абазначэньня любой мясцовасьці на захад ад Чэрынг-крос. Раён перасякае рака Кельвін, якая злучаецца з Клайдам. Славутасьцю Глазга ёсьць сьпічак галоўнага кампуса Глазгаўскага ўнівэрсытэту, які быў пабудаваны сэрам Джорджам Гілбэртам Скотам. Сам будынак ёсьць другім у Вялікабрытаніі паводле велічыні будынкам, пабудаваным у стылі нэаготыкі. Сам унівэрсытэт — чацьверты найстарэйшы ўнівэрсытэт у ангельскаймоўным сьвеце. Большая частка студэнтаў жыве у гэтым раёне, што нагае Ўэст-Энду большай культурнай жывасьці.

У гэтым раёне таксама знаходзяцца Келвінгроўская мастацкая галерэя і музэй, Музэй і мастацкая галерэя Гантэра ды іншыя музэі. Тут таксама раней можна было знайсьці Музэй транспарту, які закрыўся і зноўку адкрыўся ў 2010 годзе ўжо на новым месцы ў Доклэндзе ў гавані Глазга, дзе рака Кельвін сьцякае ў Клайд. Новы будынак быў пабудаваны згодна з дызайнам Загі Гадыд. Фэстываль Ўэст-Энда, адзін з найбуйнейшых фэстываляў Глазга, штогод ладзіцца ў чэрвені.

 
Музэй у парку Глазга-Грын.

Іст-Энд распасьцірацца ад Глазга-крос ў цэнтры места да мяжы з Паўночным і Паўднёвым Ланаркшырам. Тут знаходзіцца крыты Бараўлэндзкі рынак, які ў народзе вядомы як «Барас»[15], а таксама парк Глазга-Грын і стадыён Сэлтык-Парк — хатняя арэна футбольнага клюбу «Сэлтык». У гэтым раёне можна знайсьці дамы зь пяшчаніка. Калісьці Іст-Энд быў буйным прамысловым цэнтрам, дзе месьціліся фірмы сэра Ўільяма Эрала, Джэймза Тэмплтана і Ўільяма Бірдмара. Характэрным мясцовым працадаўцам па-ранейшаму застаецца бровар Тэнэнт Каледоніян. Мясцовыя могілкі былі створаныя ля Глазгаўскай катэдры ў 1831 годзе. У цэнтры могільніку месьціцца статуя шатляндзкага рэлігійнага рэфарматара Джона Нокса, а некаторыя надмагільныя помнікі былі ўзьведзеныя паводле праектаў вядомых архітэктараў Чарлза Рэні Макінтоша і Аляксандра Томсана.

 
Танцавальная заля ў Бараўлэндзе.

На ўсход ад Глазга-крос месьціцца колішняя Царква Сэнт-Эндру на пляцы, найстарэйшая пасьлярэфарматарская царква ў Шатляндыі, якая была пабудаваная ў 1739—1757 гадах і ўвасабляе прэсьбітэрыянскую веліч, якая адпавядае царкве заможных глазгаўскіх гандляроў. Ля парку Глазга-Грын месьціцца будынак былой фабрыкі дываноў Тэмплтан у парку Грын, якая была пабудаваная з выкарыстаньнем яскравай поліхраматычнай цэглы, што зрабіла яе падобнай да Палацу дожаў у Вэнэцыі[16]. Шырокі парк Талкрос быў першапачаткова часткай тэрыторыі сядзiбы Джэймза Данлапа, уладальніка мясцовага сталёвага заводу. Ягоны вялікі баронскі маёнтак быў пабудаваны ў 1848 годзе Дэйвідам Брайсам. Пазьней у ім знаходзіўся дзіцячы музэй. На сёньня маёнтак зноўку стаў жыльлёвым.

Новая Арэна Садружнасьці і вэлядром імя сэра Крыса Гоя былі пабудаваныя адмыслова да Гульняў Садружнасьці 2014 году ў раёне Далмарнак.

Саўт-Сайд

рэдагаваць
 
Набярэжная паўднёвага берага ракі Клайд.

Поўдзень Глазга пачынаецца за паўднёвым берагам ракі Клайд. Гэтая зона ўлучае шэраг прылеглых прадмесьцяў гораду, як то Ньютан-Мірнз, Кларкстан і Гіфнак, якія месьцяцца ва Ўсходнім Рэнфрушыры. Таксама сюды можна аднесьці і вёску Торнтанхол у Паўднёвым Ланаркшыры. Прадмесьці Ньюлэндс і Дамбрэк ёсьць прыкладамі дарагіх жыльлёвых раёнаў у межах гораду. Шмат прадмесьцяў былі пабудаваныя з выкарыстаньнем пяшчаніка, як то Шоўлэндс, які лічыцца сэрцам Паўднёвага Глазга. Іншымі прыкладамі ёсьць Батлфілд, Говангіл і Маўнт-Флорыда[17]. Акрамя жылых памяшканьняў, на поўдні гораду ўладкаваны некалькі буйных гольф-клюбаў, футбольны стадыён Гэмпдэн-Парк, які належыць клюбу «Рэйнджарз», і вялікія паркі, сярод якіх вылучаюцца Кўінз-Парк, Полак і Бэлаг’юстан. Тут месьціцца і стадыён футбольнага клюбу «Кўінз Парк», які таксама выкарыстоўваецца як нацыянальная футбольная арэна.

Былыя докі на набярэжнай Пасыфік на паўднёвым беразе Клайду, насупраць Шатляндзкага выставачнага і канфэрэнцыйнага цэнтру, пераўладкаваныя ў навуковы цэнтар Глазга. Тут таксама месьціцца штаб-кватэра шатляндзкай службы Бі-Бі-Сі ды іншых сродкаў масавай інфармацыі. Сярод новых мостаў праз раку вылучаецца Клайд-Арк. Раён Гован раней быў асобным горадам, але сёньня месьціцца ў паўднёва-заходняй частцы гораду. З поўначы ягоныя межы фармуе рака Клайд, а на процілеглым беразе месьціцца раён Партык. Гэта было адміністрацыйна незалежнае ўтварэньне з 1864 году, але ў 1912 годзе Гован быў уключаны ў склад Глазга. Раён вядомы сваёй былой суднабудаўнічай прамысловасьцю.

Паўночны Глазга

рэдагаваць
 
Рахгільская царква на поўначы Глазга.

Паўночны Глазга пачынаецца на поўначы цэнтра гораду і даходзіць да заможных прадмесьцяў Глазга, як то Бірсдэн, Малгай і Бішапбрыгс ва Ўсходнім Данбартаншыры і Клайдбанк у Заходнім Данбартаншыры. У гэтым рэгіёне таксама жывуць найбяднейшыя слаі насельніцтва. У такіх раёнах гарадзкая адміністрацыя спрабуе мадэрнізаваць жыльлё, часам будуючы новае. Гэтак раёне Рахгіл зьведаў перабудову ці рамонт старых будынкаў. Звычайна такое сацыяльнае жыльлё арэндуецца бедным насельніцтвам, а дамы ўяўляюць сабой шматпавярховыя будынкі. Такімі дамамі кіруе Асацыяцыя жыльлёвага будаўніцтва Паўночнага Глазга.

Раён Мэрыгіл складаецца з дагледжаных традыцыйных дамоў, пабудаваных зь пяшчаніку. Хоць гістарычна тут звычайна жыла працоўная кляса, ягоныя межы сягаюць прэстыжнага Ўэст-Энду. З гэтага вынікае, што ў параўнаньні зь іншымі месцамі Паўночнага Глазга Мэрыгіл лічыцца даволі заможным раёнам. Тут таксама месьціцца стадыён Фэфгіл, на якім з 1909 году свае хатнія матчы праводзіць футбольны клюб «Партык Тыстл». У раён Сайтгіл месьціцца найвялікшая ў Шатляндыі супольнасьць уцекачоў[18]. Велізарная частка эканамічнага жыцьця Глазга калісьці канцэнтравалася ў Спрынгбэрне, дзе месьціліся розныя інжынэрныя кампаніі і лякаматыўныя майстэрні, на якіх працавалі шмат жыхароў гораду. Глазга раней дамінаваў у гэтай вытворчасьці, то бок калісьці 25% усіх лякаматываў сьвету выраблялася тут.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
COMMUNITY 1
INTERN 1