Грэчка

від расьлінаў

Грэчка (па-лацінску: Fagopyrum) — род аднагадовых травяністых расьлінаў, сямейства драсёнавых. Амаль усе віды вырошчваюцца ў якасьці сельска-гаспадарчай культуры, зерні грэчкі выкарыстоўваюцца ў якасьці крупы. Прадстаўнікі роду дасягаюць вышыні 1,5 м. Квіце ў канцы лета, кветкі маюць белую або ружовую афарбоўку.

Грэчка звычайная.

Гісторыя культуры

рэдагаваць

Радзіма — Паўднёва-Ўсходняя Азія, адкуль, магчыма, каля 6000 гадоў да н. э. грэчка распаўсюдзілася на Цэнтральную Азію й Тыбэт, а затым на Блізкі Ўсход і ў Эўропу. Адамашваньне хутчэй за ўсё адбылося ў заходнім рэгіёне Кітая — Юньнань.

Грэчка была адной з найранейшых культураў, што завезьлі эўрапейцы ў Паўночную Амэрыку. Кругасьветнае распаўсюджваньне было завершана ў 2006 годзе, калі некаторыя віды грэчкі, распрацаваныя ў Канадзе, былі пасаджаныя ў Кітаі.

У прамысловасьці

рэдагаваць

Сто гадоў таму Расея была сусьветным лідэрам у галіне вытворчасьці грэчкі. Раёны гадоўлі ў Расейскай імпэрыі былі ацэненыя ў 6,5 млн акраў (26 000 км²), за ёй ішла Францыя (0,9 млн акраў; 3500 км²). У 1970 г. Савецкі Саюз вырасьціў прыкладна 4,5 млн акраў (18 000 км²) грэчкі.

Краіны-лідэры

рэдагаваць

На 2005 год: Расея, Украіна, Кітай, Украіна, Францыя, Польшча, Казахстан, ЗША, Бразылія, Летува, Беларусь.

Беларусь

рэдагаваць

У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 12-м месцы ў сьвеце паводле збору грэчкі[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Грэчкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES
Done 1