Крылан[1] (Pteropus) — род клясы сысуноў, уключае каля 65 відаў. Яны жывуць у Азіі (тропіках і субтропіках, у тым ліку ў Індыі), Аўстраліі, Акіяніі, і на астравах Індыйскага і Ціхага акіянаў (у тым ліку паблізу Афрыкі, але не ў самой Афрыцы). Насяляюць лясы, балоты, часта невялікія астравы недалёка ад ўзбярэжжа. Даўжыня галавы і цела: 170–406 мм, даўжыня перадплечча: 85–228, размах крылаў: 610–1700. Шэрсьць доўгая і шаўкавістая, зь шчыльным падшэрсткам. Пальцы маюць вострыя выгнутыя кіпцюры[2].

Крылан
Pteropus scapulatus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаКрыланавыя (Pteropodidae)
РодКрылан
Бінамінальная намэнклятура
Pteropus
Brisson, 1762
Арэал
  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
  2. ^ Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 264–271. — 728 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
  NODES