Кіруна (па-швэдзку: Kiruna) — горад на крайняй поўначы Швэцыі, найбуйнейшы ў швэдзкай Ляпляндыі, цэнтар аднайменнай камуны лэну Нарботэн. Знаходзіцца за Палярным кругам. Насельніцтва 17 037 чалавек (на 31 сьнежня 2015).

Кіруна
швэдз. Kiruna
Кіруна
Герб Кіруны
Дата заснаваньня: 27 красавіка 1900
Краіна: Швэцыя
Плошча: 16,53 км²
Вышыня: 550 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 17 037 чал.
шчыльнасьць: 1030,67 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0980
Геаграфічныя каардынаты: 67°50′56″ пн. ш. 20°18′10″ у. д. / 67.84889° пн. ш. 20.30278° у. д. / 67.84889; 20.30278Каардынаты: 67°50′56″ пн. ш. 20°18′10″ у. д. / 67.84889° пн. ш. 20.30278° у. д. / 67.84889; 20.30278
Кіруна на мапе Швэцыі
Кіруна
Кіруна
Кіруна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://kiruna.se

Цэнтар раёну здабычы жалезных рудаў. Г. зв. Руднай чыгункай (Мальмбанан) злучаны з партамі Люлеа (Швэцыя) і Нарвік (Нарвэгія).

Гісторыя

рэдагаваць

З даўніх часоў саамам было вядома аб прысутнасьці жалезнай руды ў гарах Луосаваара і Кіірунаваара, аднак да швэдзкіх уладаў гэты факт быў даведзены толькі ў 1696 годзе. Першая навуковая экспэдыцыя была адпраўленая да гэтых гораў яшчэ праз 40 гадоў: яе кіраўнік — Габрыель Юленгрып — назваў іх у гонар тагачасных караля і каралевы Швэцыі: Фрэдрыкава гара і гара Ульрыка Элеанора. Але празь цяжкія прыродныя ўмовы, гаворка аб здабычы руды ў той час ня йшла. І толькі ў 1878 годзе, калі ангельскімі хімікамі быў распрацаваны г.зв. Томасаўскі працэс, які дазваляў аддзяляць фосфар ад жалезнай руды, здабыча апошняй у Швэдзкай Ляпляндыі набыла сэнс. Ужо напрыканцы 1880-х у сувязі з гэтым было створана Акцыянэрнае таварыства Луосаваара-Кіірунаваара (скарочана па-швэдзку LKAB). У 1884 годзе пачалося будаўніцтва Мальмбанан — чыгункі, якая павінна была злучыць швэдзкі Люлеа з нарвэскім Нарвікам. 15 кастрычніка 1899 яна дасягнула ўзьнікшага каля 1890 году мястэчка Люосаварэ, якое налічвала каля 250 жыхароў.

27 красавіка 1900 году архітэктар Пэр-Улёф Гальман прадставіў плян будучага гораду, які павінен быў вырасьці на месцы Люосаварэ. Яму адразу надалі назву Кіруна (адной з прычынаў было тое, што гэтак было лягчэй вымаўляць па-швэдзку, у адрозьненьне ад традыцыйнага саамскага Луосаваарэ). У 1903 годзе было завершанае будаўніцтва Мальбанан. У 1912 годзе ў Кіруне была ўзьведзена царква. У 1948 годзе Кіруне быў афіцыйна нададзены статус гораду. У 1963 годзе была пабудавана новая ратуша. У 1974 годзе здабыча руды ў Луосаваара была спыненая. У 2004 годзе прадпрыемства LKAB паведаміла, што ў сувязі са шматгадовай распрацоўкай гор, большая частка Кіруны стала небясьпечнай для жыцьця. У 2007 годзе былі прадстаўлены першыя пляны будаўніцтва новага гораду.

Славутасьці

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кірунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES