Лінкар
кляса вайсковага карабля
Лінка́р (скарот ад «ліне́йны карабе́ль») — браняваны артылерыйскі вайсковы карабель водазьмяшчэньнем ад 20 да 64 тысячаў тон і даўжынёй ад 150 да 263 м, узброены гарматамі галоўнага калібру ад 280 да 460 мм, з экіпажам 1500—2800 чалавек. Выкарыстоўваўся ў XX стагодзьдзі для зьнішчэньня караблёў ворага ў складзе баявога злучэньня і артылерыйскай падтрымкі сухапутных апэрацыяў. Зьяўляўся эвалюцыйным разьвіцьцём панцырнікаў другой паловы XIX стагодзьдзя.