Майткі

від сподняй бялізны

Ма́йткі, трусы́ — прадмет сподняга адзеньня, кароткія штаны, якія апранаюць непасрэдна на голае цела. Традыцыйныя майткі хаваюць ягадзіцы і геніталіі. Маюцца майткі для мужчын і жанчын. Як правіла, традыцыйныя майткі вырабляюць з натуральных тканінаў - бавоўны, шоўку і (радзей) лёну. У цяперашні час існуе вялікая колькасьць фасонаў майткаў як для мужчын, так і для жанчын:

  • жаночыя майткі - стрынгі або танга, тонг, сьліп;
  • мужчынскія майткі - сямейныя трусы, боксэры, брыф, сьліпы;
  • плаўкі (майткі для плаваньня), у асноўным робяцца з хутка высыхальных элястычных сынтэтычных тканінаў.
Боксэры
Жаночыя майткі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Майткісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES