Міхась Біч
Міхась Восіпавіч Біч (1937; в. Мілявічы, цяпер Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 1999, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1985). Дасьледнік працоўнага руху Беларусі 2-ой паловы 19 ст.
Міхась Біч лац. Michaś Bič | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 17 траўня 1999 (61 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1958) |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (1961—1999) |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Канстанцін Шабуня |
Вучні | Віктар Пічукоў, Аляксандар Смалянчук, Сяргей Токць |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і Восіпа Пятровіча і Ганны Антонаўны Бічоў. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (Зэльвенскі раён). У 1953 г. праз конкурс 8-м чалавек на месца паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1958 г. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага (Віцебская вобласьць) і Мастоўскага раёнаў. У 1961 г. загаднік сэктарам гісторыі Беларусі эпохі капіталізму ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР прафэсар Канстанцін Шабуня прыняў М. Біча на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У наступным М. Біч стаў загаднікам аддзела, адначасова з 1989 году намесьнікам дырэктара інстытуту.
Дасьледваў гісторыю Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў: праблемы працоўнага і сацыял-дэмакратычнага руху, фармаваньня клясаў і палітычных партыяў, грамадзка-палітычнай барацьбы, народніцкага і нацыянальнага руху, пэрыядычнага друку.
Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў (Віктар Пічукоў, Алесь Смалянчук (паздней абараніў доктарскую дысэртацыю), Сяргей Токць і др.) і дактароў навук (Святлана Снапкоўская).
Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларуская ССР» (т. 2, 1978), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калектыўных манаграфіяў «Гістарычныя карані дружбы і згуртаванасці ўкраінскага і беларускага народаў» (1978), «Асвета і педадагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1918 г.» (1985), «Полацк: Гістарычны нарыс» (2 выд., 1987), навучальнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ХХ ст.» (1992), Аўтар дапаможніка для вучняў «Гісторыя Беларусі: Канец XVIII ст. — 1917 г.» (1993).Адзінаасобна напісаў наступныя манаграфіі:
- Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг. — Минск,1973
- Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904гг. — Минск,1983[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 552.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
- Алесь Смалянчук. Міхась Восіпавіч Біч // Беларускі гістарычны агляд. Том 6, сшыткі 1-2 (10-11). Снежань 1999.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алесь Смалянчук. Сьпіс навуковых публікацыяў Міхася Восіпавіча Біча // Гістарычны альманах : часопіс. — 2002. — Т. 6. — С. 7-17.
- М. Біч. Паўстанне 1863—1864 гг. Кастусь Каліноўскі // Гістарычны Альманах. Том 6 / 2002