Надвор’е

стан атмасфэры

Надво́р’е — сукупнасьць атмасфэрных зьяваў на lвызначаным месцы ў дольных плястах атмасфэры ў вызначаны час (суткі, месяц, год). Дасьледаваньнем надвор’я займаецца мэтэаралёгія, прагнозам надвор’я — сыноптыка. Мэтэаралягічныя зьвесткі зьбіраюцца мэтэаралягічнымі станцыямі. Шматгадовы рэжым надвор’я называюць кліматам. Прыродныя зьявы працякаюць у трапасфэры (ніжняй частцы атмасфэры) і ў гідрасфэры.

Навальніца каля вострава Мадэйра

Ейны стан складаюць наступныя парамэтры:

Вылучаюць пэрыядычныя і непэрыядычныя зьмены надвор’я. Пэрыядычныя зьмены надвор’я залежаць ад сутачнага і гадавога кручэньня Зямлі. Непэрыядычныя абумоўлены пераносам паветраных мас. Яны парушаюць нармальны ход мэтэаралягічных элемэнтаў. Розьніца фазы пэрыядычных зьменаў з характарам непэрыядычных прыводзяць да рэзкіх зьмяненьняў надвор’я

Чыньнікі

рэдагаваць
 
Падвойная вясёлка

Звычайныя прыродныя зьявы на Зямлі — вецер, аблокі, атмасфэрныя ападкі (дождж, сьнег і г. д.), туман і навальніца, пылавая бура і завеі. Рэдкія зьявы ўключаюць у сябе стыхійныя бедзтвы, як то тарнада і ўраганы. Амаль усе прыродныя зьявы адбываюцца ў трапасфэры (ніжняя частка атмасфэры).

Адрозьненьні ў фізычных уласьцівасьцях паветраных мас узьнікаюць з-за зьмены кута падзеньня сонечных прамянёў у залежнасьці ад шыраты і аддаленасьці рэгіёну ад акіянаў. Вялікае адрозьненьне тэмпэратур паміж арктычным і трапічным паветрам зьяўляецца чыньнікам наяўнасьці вышынных струйных плыняў. Барычныя стварэньні ў сярэдніх шыротах, як то пазатрапічныя цыклёны, утвараюцца пры разьвіцьці хваляў у зоне высотнай струменевай плыні. Паколькі вось Зямлі нахіленая адносна плоскасьці сваёй арбіты, кут падзеньня сонечных прамянёў залежыць ад часу года. У сярэднім штогадовая тэмпэратура на паверхні Зямлі зьмяняецца ў межах ± 40 °C. На працягу сотняў тысячаў гадоў зьмена арбіты Зямлі ўплывае на колькасьць і разьмеркаваньне сонечнай энэргіі на плянэце, вызначаючы доўгатэрміновы клімат.

Розьніца тэмпэратураў на паверхні ў сваю чаргу выклікае рознасьць у полі атмасфэрнага ціску. Гарачая паверхня награвае паветра, якое знаходзіцца над ёй, пашырае яго, зьніжаючы ціск і шчыльнасьць паветра. Атрыманы гарызантальны градыент ціску паскарае паветра ў бок нізкага ціску, ствараючы вецер. А ў выніку працы эфэкту Карыёліса пры кручэньні Зямлі адбываецца закручваньне патоку. Прыкладам простай сыстэмы зьяўляюцца прыбярэжныя брызы, а складанай — вочка Гэдлі.

Атмасфэра ёсьць складанай сыстэмай, таму малаважныя зьмены ў адной ейнай часткі могуць мець вялікі ўплыў на сыстэму ў цэлым. У гісторыі чалавецтва заўсёды былі спробы кіраваць надвор’ем. Даказана, што дзейнасьць людзей, як то сельская гаспадарка і прамысловасьць, можа ў некаторых межах ўплываць на надвор’е. Прагноз надвор’я — навукова і тэхнічна абгрунтаванае меркаваньне аб будучым стане атмасфэры ў пэўнай кропцы ці рэгіёне зямнога шара.

Вывучэньне надвор’я на іншых плянэтах стала карысным для разуменьня прынцыпаў зьмены надвор’я Зямлі. Вядомы аб’ект дасьледаваньняў у Сонечнай сыстэме — Вялікая чырвоная пляма Юпітэра, зьяўляецца антыцылёнічным штормам, які існуе на працягу, прынамсі, 300 гадоў. Аднак надвор’е не абмежаванае плянэтарнымі целамі. Карона Сонца стала губляецца ў космасе, ствараючы, па сутнасьці, вельмі тонкую атмасфэру ва ўсёй сонечнай сыстэме. Рух часьцінак, выпусканых Сонцам, называецца сонечным ветрам.

Узроўні пагрозы

рэдагаваць

Для папярэджаньня пра складаныя ўмовы надвор’я, якія вядуць да надзвычаных сытуцыяў, выкарыстоўваюць колеравыя абазначэньні ўзроўняў пагрозы:

  • зялёны — адсутнасьць пагрозы і неспрыяльных зьяваў;
  • жоўты — высокая або нізкая тэмпэратура, парывы ветру і навальніца, што магчыма небясьпечна;
  • аранжавы — завіруха, сьнегапад, мароз, гарачыня, град, лівень і шквал, што ўяўляюць сапраўдную пагрозу;
  • чырвоны — пагроза пажару, бура, ураган і моцны сьнегапад, што пагражаюць чалавечымі ахвярамі і адчувальнай матэрыяльнай шкодай[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES