Опіюм

высахлы на паветры млечны сок з надрэзаў на нясьпелых макаўках опійнага маку
(Перанакіравана з «Опій»)

Опій (опіюм, грэц. ὄπιον — макавы сок) — высахлы на паветры млечны сок з надрэзаў на нясьпелых макаўках опійнага маку.

Надрэзаная макаўка опійнага маку з млечным сокам (Нідэрлянды, 2006 год)

Ёсьць моцным дурманам, што зьмяшчае каля 20 алькалёідаў, у тым ліку кадэін, марфін і наркатын. Утрымлівае да 10% марфіну, што больш за іншыя алькалёіды ўзьдзейнічае на арганізм. Ужываньне вядзе да нарказалежнасьці. Такія опійныя прэпараты як гідрахлярыд марфіну выкарыстоўваюць у якасьці моцнага абязбольвальніка пры злаякасных пухлінах і нырачных коліках, а кадэін — супраць кашлю[1]. Працягласьць жыцьця опійных наркаманаў складае 5—7 гадоў[2].

  1. ^ Опіюм, опій // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 441. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  2. ^ Аляксандар Шпакоўскі. 20 мільёнаў беларусаў: мара дасягальная // Зьвязда : газэта. — 17 кастрычніка 2013. — № 196 (27561). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  NODES