Палі́тыка (ад грэцкага τα πολιτικά) — удзел у справах грамады. Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяньня, то бок карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах. Палітыка зьяўляецца сродкам да дасягненьня і ажыцьцяўленьня палажэньняў кіраваньня і арганізаванага кантролю над чалавечай супольнасьцю[1].

Эўрапейскі парлямэнт зьяўляецца заканадаўчым і прадстаўнічым палітычным ворганам Эўразьвязу.

Палітыка складаецца з «сацыяльных стасункаў, што ўключаюць у сябе ўладу або сілу». Яна характарызуецца пэўнымі правіламі палітычнае адзінкі (партыі), а таксама мэтадамі і тактыкай, што выкарыстоўваюцца пры фармуляваньні ды рэалізацыі палітпраграмы. У сучасных нацыянальных дзяржавах, людзі фармуюць палітычныя партыі, каб празь іх прадставіць свае ідэі на будаваньне і рэгуляваньня адносінаў паміж людзьмі і сацыяльнымі групамі. У партыях людзі пагаджаюцца на адну і тую ж пазыцыю паводле многіх пытаньняў, і згаджаюцца падтрымліваць адныя і тыя ж зьмены ў законы[2].

Разнастайнасьць мэтадаў, якія маюць месца ў палітыцы, уключаюць у сябе разьвіцьцё палітычных поглядаў сярод людзей, перамовы зь іншымі палітычнымі суб’ектамі, прасоўваньне і прыняцьцё законаў і ажыцьцяўленьне ціску на іншыя сілы, у тым ліку правядзеньне баявых дзеяньняў супраць праціўнікаў[3][4][5]. Палітыка ажыцьцяўляецца па шырокім спэктры сацыяльных узроўняў, ад кланаў і плямёнаў традыцыйных грамадзтваў і сучасных органаў мясцовага самакіраваньня, прадпрыемстваў і ўстановаў да сувэрэнных дзяржаваў і міжнароднага ўзроўню. Вельмі часта слова палітыка асацыюецца з уладай. Палітычная сыстэма ўяўляе сабой структуру, якая вызначае прымальныя палітычныя мэтады ў дадзеным грамадзтве. Гісторыю палітычнай думкі можна прасачыць ад глыбокай старажытнасьці. То бок Плятон, Арыстотэль, Канфуцый ды шмат іншых старажытных філёзафаў разважалі і прасоўвалі розныя палітычныя мадэлі функцыяваньня грамадзтва і дзяржаўнасьці.

Палітычная навука ці паліталёгія — гэта збор студыяў, якія скіраваныя на вывучэньне палітычных паводзінаў, аналіз узяцьця ўлады, яе выкананьня. Сумежнымі прадметамі паліталёгіі ёсьць палітычная філязофія і публічная адміністрацыя. Палітфілязофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. Зь іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіраваньня.

Палітычныя сыстэмы і ідэалёгіі

рэдагаваць

На сёняшні дзень у сьвеце вядома 20 палітычных і ідэалягічных сыстэмаў:

  1. ^ «Political». Merriam Webster.
  2. ^ Giovanni Sartori (2005). «Parties and Party Systems: A Framework for Analysis». ECPR Press. — С. 53. — ISBN 978-0-9547966-1-7.
  3. ^ Bo Hammarlund (1985). «Politik utan partier: studier i Sveriges politiska liv 1726-1727». Almqvist & Wiksell International. — С. 8.
  4. ^ Linda P. Brady (1 October 2017). «The Politics of Negotiation: America's Dealings with Allies, Adversaries, and Friends». University of North Carolina Press. — С. 47. ISBN 978-1-4696-3960-4.
  5. ^ Mary Hawkesworth; Maurice Kogan (7 November 2013). «Encyclopedia of Government and Politics: 2-volume Set». Routledge. — С. 299. ISBN 978-1-136-91332-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
Intern 1
os 1
web 1