Пяльмені

расейская страва

Пяльме́ні (на мове комі і удм. Пельнянь, рас. Пельмени) — страва ўдмурцкай, комі і расейскай кухняў у выглядзе адварных вырабаў з прэснага цеста з начыньнем зь сечанага мяса ці рыбы.

Пяльмені
Пяльмені
Пяльмені
Нацыянальная страваудмурцкая, комі, расейская
ПаходжаньнеРасея
РэгіёнУсходняя Эўропа
Асноўны складнікцеста, мяса
Распаўсюджаныя складнікірыба
Падобныя стравыкалдуны

Этымалёгія

рэдагаваць

Расейскае слова пельмени зьяўляецца запазычаньнем зь пермскіх моваў (комі і ўдмурцкай): пельнянь«хлебнае вуха»: пель «вуха» + нянь «хлеб»[1][2][3].

Турыстычная індустрыя Ўдмуртыі намагаецца замацаваць за рэгіёнам статус «радзімы пяльменяў». Зь 2015 году ў рэспубліцы ладзіцца фэст «Сусьветны дзень пяльменя»[4].

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Цеста для пяльменяў рыхтуецца з мукі, яек і вады (радзей малака). Начыньне клясычных пяльменяў вырабляецца зь ялавічыны, сьвініны і / або бараніны з даданьнем розных спэцыяў, цыбулі, часам часныку, магчыма выкарыстаньне таксама мяса мядзьведзя, аленя, лася, гусака, рыбы, сьвінога сала, бульбы, капусты.

  1. ^ Kalima J. Syrjänisches Lehngut im Russischen // Finnisch-ugrische Forschungen. XVIII (1927). S. 35-36.  (ням.)
  2. ^ Лыткин В. И., Гуляев Е. С. Краткий этимологический словарь коми языка. М.: Наука, 1970. С. 219.  (рас.)
  3. ^ Кривощекова-Гантман А. С. Коми-пермяцкие заимствования в русских говорах Верхнего Прикамья // Этимологические исследования 1981. С. 59.  (рас.)
  4. ^ Интересное в Удмуртии: 6 фактов об удмуртских пельменях (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES