Тру́сы — агульная назва некалькіх родаў сысуноў з сямейства Зайцавых (у тым ліку і свойськіх трусаў). Трусы адрозьніваюцца ад зайцоў тым, што іх дзіцяняты звычайна нараджаюцца сьляпымі і голымі і вырошчваецца ў норах. Жыве трус у сярэднім каля 10 гадоў.

Трусы
Трус белаасьценнай афарбоўкі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадЗайцападобныя
СямействаЗайцавыя

Трусы па клясыфікацыі не зьяўляюцца грызунамі, заалягічна большасьць зь іх належыць да роду эўрапейскага труса (Oryctolagus), і разам з родам зайцаў (Lepus) яны ўтвараюць сямейства Зайцавых (Leporidae). Заяц і трус — гэта не адное і тое ж, яны прадстаўнікі розных жывёльных родаў і таму не могуць скрыжоўвацца адзін з другім.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES