Ян XXIII

261-ы папа рымскі

Папа сьвяты́ Ян XXIII (па-лацінску: Ioannes XXIII), народжаны Анджэлё Джузэпэ Ранкальлі (па-італьянску: Angelo Giuseppe Roncalli, [ˈandʒelo dʒuˈzɛppe roŋˈkalli]; 25 лістапада 1881, Сота іль Монтэ, Бэргама, Каралеўства Італія — 3 чэрвеня 1963, Ватыкан) — 261-ы Папа Рымскі (28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963).

Папа сьвяты
Ян XXIII
Ioannes XXIII
Папа Рымскі
Oboedientia et Pax
ЦаркваРымска-каталіцкая царква
Пачатак папства28 кастрычніка 1958
Канец папства3 чэрвеня 1963
ПапярэднікПіюс XII
НаступнікПавал VI
Іншыя пасады
Пасьвечаньні
Ардынацыя 10 жніўня 1904
 Джузэпэ Чэпэтэльлі
Кансэкрацыя 19 сакавіка 1925
 Джаваньні Таччы Парчэльлі
Кардынальства 12 студзеня 1953
 Піюс XII
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніАнджэлё Джузэпэ Ранкальлі
Нарадзіўся 25 лістапада 1881
Сота іль Монтэ, Італія
Памёр 3 чэрвеня 1963 (81 год)
Апостальскі палац, Ватыкан
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Бацькі Джаваньні Батыста Ранкальлі[d]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, пераходны дыякан
ДэвізObedientia et Pax (Паслушэнства і мір)
Подпісподпіс
Гербгерб
Сьвяты́
Дзень памяці
Шанаваны ў
  • Рымска-каталіцкая царква
  • Англіканская царква Канады
  • Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы
Бэатыфікацыя 3 верасьня 2000
Плошча сьвятога Пятра, Ватыкан
 Янам Паўлам II
Кананізацыя 27 красавіка 2014
Плошча сьвятога Пятра, Ватыкан
 Францішкам
ПатронПапскіх пасланцоў[2]
Іншыя папы па імені Ян

Пасьля пакладзеньня ў сьвятары 10 жніўня 1904 служыў на розных пасадах у Баўгарыі, Грэцыі, Турэччыне, Францыі. 12 студзеня 1953 папа Піюс XII паставіў яго кардыналам. 28 кастрычніка 1958 у 76-гадовым узросьце абраны папам. Упершыню больш чым за 500 гадоў абраў сабе імя Ян, што канчаткова разьвязала спрэчку пра нумарацыю імёнаў, якая існавала з-за наяўнасьці антыпапаў.

Намагаўся мадэрнізаваць каталіцкую царкву. У час каранацыі не дазволіў япіскапам цалаваць ягоныя калені і стопы, а толькі пярсьцёнак. Першы Папа пасьля 1870, які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведваньне зьняволеных у турме). Склікаў Першы сынод для Рымскай дыяцэзіі ў Лятэранскім саборы, адначасова першы сынод у гісторыі Рыму (24—31 студзеня 1960). Склікаў Другі Ватыканскі сабор (11 кастрычніка 1962), на якім абмяркоўваліся рэформы каталіцкай царквы, аднак не дажыў да ягонага сканчэньня. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіяпіскапа. Выступаў за мірнае суіснаваньне дзяржаваў розных сыстэмаў у часе халоднай вайны. За свой пантыфікат заслужыў мянушку «добры Папа».

Ян XXIII быў пахаваны ў гротах пад Базылікай сьвятога Пятра. 18 лістапада 1965 ягоны наступнік папа Павал VI паклаў пачатак ягонай кананізацыі, абвясьціўшы яго слугою Божым. 20 сьнежня 1999 папа Ян XXIII абвешчаны вялебным, 3 верасьня 2000 — багаслаўлёным. Пасьля бэатыфікацыі рэшткі цела перанесеныя ў сабор сьв. Пятра. 27 красавіка 2014 абвешчаны сьвятым.

Дзень памяці Яна XXIII адзначаецца ня ў дзень ягонае сьмерці, як звычайна, а 11 кастрычніка, у дзень пачатку Другога ватыканскага сабору. Англіканская царква Канады і Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы адзначаюць ягоны дзень 4 чэрвеня.

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ patrons of papal delegates (анг.) Saints.SQPN Праверана 27 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
Done 1