26 лютага
дата
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
26 лю́тага — 57-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 309 дзён (308 у невысакосным годзе).
Падзеі
рэдагаваць- 364 — вайсковы трыбун Валентыніян I быў абраны рымскім імпэратарам
- 1554 — Бітва пры Марыгуэнью
- 1561 — у Балівіі заснаванае места Санта Круз
- 1744 — пакараныя сьмерцю 16 удзельнікаў Крычаўскага паўстаньня
- 1785 — у Ліхтэнштайне выкананы апошні ў гісторыі краіны сьмяротны прысуд — найвышэйшай мерай была пакараная за злачынства 42-гадовая Барбара Эрні
- 1789 — сканаў ангельскі вогер-рэпрадуктар Экліпс, які зьяўляецца продкам 80% сучасных скакавых коней
- 1797 — Банк Ангельшчыны надрукаваў першую банкноту наміналам 1 фунт
- 1832 — Канстытуцыя Каралеўства Польскага была замененая Арганічным статутам
- 1832 — адбыўся першы парыскі канцэрт Фрыдэрыка Шапэна
- 1848 — абвешчаная другая Француская рэспубліка
- 1860 — у Каліфорніі белыя асаднікі забілі 80-250 індзейцаў з племені выётаў
- 1861 — імпэратар Аўстрыі Франц Ёзэф I выдаў г. зв. Лютаўскі патэнт
- 1915 — I сусьветная вайна: упершыню ў гісторыі ў бітве зафіксаванае прымяненьне вагнямётаў, скарыстаны нямецкімі войскамі на заходнім фронце
- 1927 — «Мазурка Дамброўскага» афіцыйна зацьверджаная гімнам Польшчы
- 1932 — у Менску пачала выдавацца грамадзка-палітычная і літаратура-мастацкая газэта «Літаратура і Мастацтва»
- 1936 — у Японіі адбылася спроба путчу
- 1952 — прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Ўінстан Чэрчыль паведаміў, што ягоная краіна валодае атамнай зброяй
- 1953 — Ален Далес стаў дырэктарам ЦРУ
- 1956 — у Беластоку заснаванае беларускае Грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы
- 1991 — Вайна ў Пэрсыдзкім заліве: Садам Хусэйн выдаў загад пра вывад ірацкіх войскаў з Кувэйту
- 1994 — прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын амніставаў сваіх палітычных апанэнтаў, арыштаваных падчас канстытуцыйнага крызісу ў кастрычніку 1993 року
- 1998 — Валдас Адамкус абраны прэзыдэнтам Летувы
- 1999 — на рынак выйшаў мікрапрацэсар Pentium III фірмы Intel
- 2000 — вывяржэньне вулькану Гекла ў Ісьляндыі
- 2004 — у авіякатастрофе ў Босьніі і Герцагавіне загінуў прэзыдэнт Македоніі Борыс Трайкоўскі і яшчэ 8 асобаў
Нараджэньні
рэдагаваць- 1361 — Вацлаў IV, кароль багемскі і кароль рымлянаў
- 1802 — Віктор Юго, францускі літаратар
- 1805 — Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог
- 1821 — Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, плоцкі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі
- 1869 — Надзея Крупская, жонка Ўладзімера Леніна
- 1893 — Язэп Гайлевіч, рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог, дзяяч беларускага руху ў Латвіі
- 1911 — Альбіна Асіповіч, амэрыканская спартоўка беларускага паходжаньня
- 1911 — Леў Гарошка, беларускі сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзяяч
- 1914 — Васіль Гарустовіч, хірург, правёў больш за 20 000 апэрацыяў
- 1918 — Пётар Машэраў, першы сакратар ЦК КП Беларусі, Герой Савецкага Саюзу і Герой Сацыялістычнай Працы
- 1928 — Арыэль Шарон, 11-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
- 1929 — Георгі Колас, беларускі літаратар
- 1934 — Валянцін Рабцэвіч, беларускі навуковец, гісторык-нумізмат
- 1938 — Аляксандар Праханаў, расейскі пісьменьнік
- 1940 — Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.
- 1952 — Уладзімер Саўчанка, беларускі палітычны дзяяч
- 1986 — Андрэй Кім, беларускі моладзевы актывіст
Сьмерці
рэдагаваць- 1266 — Манфрэд, кароль Сыцыліі
- 1965 — Уладзіслаў Старэвіч, рэжысэр-аніматар беларускага паходжаньня
- 2009 — Зьміцер Дзьяканаў, расейскі актор тэатру і кіно
- 2014 — Пака дэ Люсія, гішпанскі гітарыст
Сьвяты
рэдагаваць26 лютага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў