6 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
6 лістапа́да — 311-ы дзень году (310-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 56 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1384 — войскі Ягайлы і Вітаўта аблажылі і спалілі тэўтонскі замак Новы Марыенвэрдэр
- 1595 — захоп Слуцку запароскімі казакамі атамана Севярына Налівайкі
- 1632 — швэдзкі кароль Густаў II Адольф загінуў у Бітве пад Лютцэнам
- 1842 — у Горы-Горках пры земляробчай школе заснавалі батанічны сад, адзін з найстарэйшых у Беларусі
- 1860 — Абрагам Лінкальн зрабіўся першым прэзыдэнтам ЗША ад Рэспубліканскае партыі
- 1887 — заснаваны шатляндзкі футбольны клюб «Сэлтык»
- 1905 — у Менску скончылася ўсеагульная стачка, абвешчаная пасьля Курлаўскага расстрэлу 31 кастрычніка
- 1913 — у Паўднёвай Афрыцы арыштавалі Магатму Гандзі
- 1927 — у Вільні заснаваная Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
- 1940 — прынятая пастанова аб заснаваньні адзнакі «Заслужаны супрацоўнік НКУС»
- 1943 — II Сусьветная вайна: савецкія войскі штурмам узялі Кіеў
- 1945 — заснаваньне ў Менску мотавэлязаводу
- 1958 — заснаваная Галоўная ўправа газіфікацыі Беларускай ССР
- 1960 — адкрыцьцё першае чаргі Кіеўскага мэтрапалітэну
- 1987 — заснаваны Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры
- 1989 — заснаваная Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца
- 1992:
- Нацыянальны банк Беларусі вырашыў весьці грашовы разьлік на тэрыторыі краіны толькі ў беларускіх рублях
- Грэцыя далучылася да Шэнгенскага пагадненьня
- 1999 — набыў моц Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
- 2001 — прынятая Канвэнцыя аб ахове падводнай культурнай спадчыны
Нараджэньні
рэдагаваць- 1479 — Хуана I Вар’ятка, каралевай Кастыліі ды Ляона
- 1742 — Фабіян Саковіч, паэт, перакладнік і пэдагог
- 1787 — Вук Караджыч, сэрбскі мовазнаўца, рэфарматар сэрбскай мовы
- 1800 — Леанард Ходзька, беларускі гісторык, публіцыст, бібліёграф і выдавец
- 1880 — Робэрт Музыль, аўстрыйскі пісьменьнік
- 1887 — Радаслаў Астроўскі, дзяяч беларускага руху
- 1890:
- Лейб Найдус, габрэйскі паэт з Гародні
- Томаш Шалевіч, польскі грамадзка-палітычны дзеяч, зьвязаны з Наваградчынай
- 1891 — Ёсіф Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец
- 1912 — Віктар Войтэнка, беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч
- 1919 — Мікола Гарулёў, беларускі пісьменьнік
- 1948 — Глен Фрэй, гітарыст «Eagles» і аўтар гіту «Hotel California»
- 1955 — Марыя Шрайвэр, амэрыканская пісьменьніца й грамадзкая дзяячка
- 1961 — Леанід Глухоўскі, дзяржаўны дзяяч Беларусі
- 1968 — Аляксандар Баль, магілёўскі бард
- 1972 — Рэбэка Ромэйн, амэрыканская акторка і фотамадэль
- 1987:
- Ана Іванавіч, сэрбская тэнісістка
- Саша Трэй, францускі хакеіст
- 1988:
- Канчыта Вурст, аўстрыйскі поп-сьпявак, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2014»
- Ніл Ірдлі, валійскі футбаліст
- Андрэ Шурле, нямецкі футбаліст
- 1989 — Дамінік Віндыш, італьянскі біятляніст
Сьмерці
рэдагаваць- 1397 — Вук Бранкавіч, родапачынальнік сэрбскай дынастыі Бранкавічаў
- 1632 — Густаў II Адольф, кароль Швэцыі
- 1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца
- 1836 — Карл X, кароль Францыі
- 1856 — Пётар Кірэеўскі, расейскі фальклярыст
- 1862 — Віктар Каліноўскі, брат Канстантына, археограф
- 1863 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф
- 1893 — Пётар Чайкоўскі, расейскі кампазытар, дырыгент і пэдагог
- 1940 — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі архітэктар, будаўнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог і паэт
- 1947 — Лукаш Голад, беларускі праваслаўны дзяяч
- 1960 — Эрых Рэдэр, нямецкі грос-адмірал, галоўнакамандуючы ВМС Трэцяга Райху
- 1976 — Вацлаў Чтвэртэк, чэскі дзіцячы і моладзевы пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, раманаў і п’есаў пра сучасных дзяцей і калыханак
- 1980 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзка-культурны дзяяч, публіцыст і крытык
- 2000 — Стэфанія Станюта, беларуская акторка
- 2005 — Антон Саванюк, беларус, які служыў у фашыскай паліцыі, і быў знойдзены і асуджаны ў 1999 годзе ў Вялікабрытаніі за забойства 17 жыдоў на два пажыцьцёвых тэрміны
- 2009 — Васіль Івашын, беларускі літаратуразнавец, пэдагог.
- 2019 — Алесь Шут, беларускі лекар, палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня
Сьвяты
рэдагаваць- Міжнародны дзень прадухіленьня эксплюатацыі навакольнага асяродзьдзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў