Ubuntu (вымаўляецца Убу́нту)[2]апэрацыйная сыстэма, заснаваная на Debian. Асноўным распрацоўшчыкам і спонсарам зьяўляецца кампанія Canonical Ltd.. У цяперашні час праект актыўна разьвіваецца й падтрымліваецца вольнай супольнасьцю. Ubuntu карыстаюцца прыкладна 20 мільёнаў карыстачоў[3] , што робіць яго адным з самых папулярных дыстрыбутываў Linux для настольных кампутараў[4]. Ён зьяўляецца 4-м у сьпісе самых папулярных АС для вэб-сэрвэраў[5] і яго папулярнасьць хутка расьце [6].

Ubuntu

Ubuntu 22.04 LTS Jammy Jellyfish
Распрацоўнік
Марк Шатлворт
Выпускі
Сямейства АС Лінукс
Першы выпуск 20 кастрычніка 2004
Апошні стабільны рэліз 22.04 Jammy Jellyfish (21 красавіка 2022 г.; 2 гады таму[1])
Мовы 55, у тым ліку беларуская
Мовы праграмаваньня C++, C, Unix shell, Python
Тып ядра Маналітнае (Ядро Лінукс)
Стандартны інтэрфэйс Unity, Gnome, KDE
Вэб-сайт https://ubuntu.com/
Бягучы стан
Актуальна

Звычайна новыя вэрсіі дыстрыбутываў выходзяць кожныя паўгоду і падтрымліваюцца абнаўленьнямі бясьпекі на працягу паўтара году, а вэрсіі LTS[7], якія выходзяць раз у 2 гады, падтрымліваюцца на працягу 5 гадоў, як сэрвэрныя, так і варыянты для настольных кампутараў[8]. Пачынаючы з вэрсіі 12.04 падтрымка LTS-вэрсіяў працягваецца 5 гадоў незалежна ад вэрсіі, у адрозьненьне ад папярэдніх 3 гадоў для настольных вэрсіяў і 5 гадоў для сэрвэрных[9][10].

Ubuntu пастаўляецца з падборкай апраграмаваньня[11] для сэрвэраў і працоўных станцыяў. Яна ўсталёўваецца на настольныя кампутары з дапамогай LiveCD [12], LiveUSB або г.зв. тэкставага ўсталёўшчыка[13]. Існуюць вэрсіі для пашыраных архітэктураў працэсараў, такіх як i386, AMD64, ARM.

Кожны рэліз мае кодавае імя й вэрсію, заснаваную на годзе й месяцы выхаду. Кодавыя імёны вэрсій складаюцца з двух ангельскіх словаў: прыметніка й назвы жывёлаў, якія пачынаюцца на адну й тую ж літару. Пачынаючы з 6/6 Dapper Drake (LTS) першыя літары словаў кодавага імя зьмяняюцца ў адпаведнасьці з лацінскім альфабэтам.[14]

Вэрсія Дата рэлізу Кодавая назва Кодавая назва па-беларуску Тэрмін падтрымкі Вэрсія ядра Linux
4.10 20 кастрычніка 2004[15] Wary Warthog Пільны бародавачнік 30 красавіка 2006 2.6.9
5.04 8 красавіка 2005[16] Hoary Hedgehog Сівы Вожык 31 кастрычніка 2006 2.6.11
5.10 13 кастрычніка 2005[17] Breezy Badger Бадзёры Барсук 13 кастрычніка 2007 2.6.13
6.06 LTS 1 чэрвеня 2006[18]
10 жніўня 2006 (6.06.1)[19]
21 студзеня 2008 (6.06.2)[20]
Dapper Drake Кемлівы Качар 14 чэрвеня 2009[21] (для працоўных станцыяў)
июнь 2011 (сэрвэрная вэрсія)
2.6.15
6.10 26 кастрычніка 2006[22] Edgy Eft Пасьпешлівы Трытон 25 красавіка 2008 2.6.18
7.04 19 красавіка 2007[23] Feisty Fawn Адважны Аленяня 19 кастрычніка 2008 2.6.19
7.10 18 кастрычніка 2007[24] Gutsy Gibbon Геройскі гібон 18 красавіка 2009 2.6.20
8.04 LTS 24 красавіка 2008[25]
3 ліпеня 2008 (8.04.1)[26]
22 студзеня 2009 (8.04.2)[27]
16 ліпеня 2009 (8.04.3)[28]
28 студзеня 2010 (8.04.4)[25]
Hardy Heron Чэпкая Чапля 12 мая 2011 (для працоўных станцыяў)[29]
красавік 2013 (сэрвэрная вэрсія)
2.6.24
8.10 30 кастрычніка 2008[30] Intrepid Ibex Калёны казярог 30 красавіка 2010[31] 2.6.27
9.04 23 красавіка 2009[32] Jaunty Jackalope Забіяцкі зайцалоп 23 кастрычніка 2010[33] 2.6.28
9.10 29 кастрычніка 2009[34] Karmic Koala[35] Кармічная Каала 29 красавіка 2011[36] 2.6.31
10.04 LTS 29 красавіка 2010[37]
17 жніўня 2010 (10.04.1)
18 лютага 2011 (10.04.2)[38]
20 ліпеня 2011 (10.04.3)
16 лютага 2012 (10.04.4)
Lucid Lynx[14] Сьвітальны Рысь красавік 2013 (для працоўных станцыяў)
красавік 2015 (сэрвэрная вэрсія)
2.6.32
10.10 10 кастрычніка 2010[38] Maverick Meerkat[39] Вальнадумны сурыкатак / Мігрыруючы Мангуст красавік 2012 2.6.35
11.04 28 красавіка 2011 Natty Narwhal[40] Прыбраны Нарвал кастрычнік 2012 2.6.38
11.10 13 кастрычніка 2011[41] Oneiric Ocelot[42] ацэлот, яківыспаўся красавік 2013 3.0.4
12.04 LTS 26 красавіка 2012[43]
24 жніўня 2012 (12.04.1)[44]
Precise Pangolin[45] Прэцызійны (дакладны) пангалін красавік 2017[8][9][10] 3.2
12.10 18 кастрычніка 2012[46] Quantal Quetzal[47] Квантавы кетцаль (везаль) красавік 2014 3.5
13.04 25 красавіка 2013[48] Raring Ringtail[49] Нецярплівы какаміцлі кастрычнік 2015 3.х
13.10 17 кастрычніка 2013 Saucy Salamander праная саламандра 17 ліпеня 2014 3.11[50]
14.04 LTS 17 красавіка 2014 Trusty Tahr верны тар красавік 2022 3.13[51]
14.10 23 кастрычніка 2014 Utopic Unicorn утапічны аднарог 23 ліпеня 2015 3.16[52]
15.04 23 красавіка 2015 Vivid Vervet яркая вэрвэтка 4 лютага 2016[53] 3.19[54]
15.10 22 кастрычніка 2015 Wily Werewolf хітры ваўкалак 28 ліпеня 2016 4.2[55]
16.04 LTS 21 красавіка 2016 Xenial Xerus[53] гасьцінная земляная вавёрка красавік 2024 4.4[56]
16.10 13 кастрычніка 2016 Yakkety Yak баўбатлівы як 20 ліпеня 2017[53] 4.8[57]
17.04 13 красавіка 2017 Zesty Zapus пікантны запода 13 студзеня 2018[53] 4.10[58]
17.10 19 кастрычніка 2017 Artful Aardvark спрытны трубказуб 19 ліпеня 2018 4.13[59]
18.04 LTS 26 красавіка 2018 Bionic Beaver біянічны бабёр красавік 2028 4.15[60]
18.10 18 кастрычніка 2018 Cosmic Cuttlefish касьмічная каракаціца 18 ліпеня 2019 4.18[61]
19.04 18 красавіка 2019 Disco Dingo сабака дынга, які танчыць дыска 23 студзеня 2020 5.0[62]
19.10 17 красавіка 2019 Eoan Ermine усходні гарнастай 17 ліпеня 2020 5.3[63]
20.04 LTS 23 красавіка 2020 Focal Fossa фокусная фоса красавік 2023 5.4[64]
20.10 22 красавіка 2020 Groovy Gorilla крутая гарыла ліпень 2021 5.8
21.10 14 кастрычніка 2021 Impish Indri нядобразычлівы індры 14 ліпеня 2022 5.13
22.04 LTS 21 красавіка 2022 Jammy Jellyfish шчасьлівая мядуза красавік 2027 5.17
Умоўныя абазначэньні:
заплянаваная / у распрацоўцы тэставая вэрсія бягучая вэрсія падтрымліваецца падтрымліваецца толькі
сэрвэрная вэрсія
не падтрымліваецца

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Цягам 2006—2008 гадоў дзеля спрашчэньня кіраваньня сваімі 400 сэрвэрамі Вікіпэдыя ажыцьцявіла іх перавод з дыстрыбутываў Рэд Хэт і Фэдора на Ubuntu[65].
  • У 2006 годзе француская паліцыя пачала перавод 90 тыс. сваіх кампутараў з Wndows XP на Ўбунту Лінукс дзеля ашчаджэньня сродкаў[66].
  • У Францыі ў 2007 годзе ў Парлямэнце адмовіліся ад карыстаньня Windows XP і перайшлі на карыстаньне Ubuntu. Ubuntu выкарыстоўваецца як сыстэма па змоўчаньні ў школах Грузіі, Македоніі. У Гішпаніі разгортваецца праект на больш за 400 тыс. кампутарных сыстэм з Ubuntu для вучэбных установаў.[67]
  • У 2009 годзе дзеля ашчаджэньня грошай на Ўбунту перайшла Тэхнічная школа Ісьляндыі[68].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  • Linux Mint — дыструбутыў, заснаваны на Ubuntu
  1. ^ Canonical Ubuntu 22.04 LTS is released (анг.)
  2. ^ Ubuntu Documentation About Ubuntu
  3. ^ Canonical launches Ubuntu 11.10 update. Computerworld UK (14 кастрычніка 2011). Праверана 18 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  4. ^ Linux Distributions - Facts and Figures. distrowatch.com. Праверана 26 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  5. ^ Matthias Gelbmann Highlights of web technology surveys, February 2011: Ubuntu increases its market share on web July 2011 Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  6. ^ .builtwith.com / Server / Ubuntu Ubuntu Usage Statistics. builtwith.com. Праверана 19 красавіка 2010 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  7. ^ ад па-ангельску: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»
  8. ^ а б LTS - Ubuntu Wiki
  9. ^ а б Ubuntu 12.04 to feature extended support period for desktop users  Архіўная копія ад 24 лютага 2012 г.
  10. ^ а б Час падтрымкі настольнай рэдакцыі Ubuntu 12.04 LTS падоўжаны да 5 год  Архіўная копія ад 24 лютага 2012 г.
  11. ^ Ubuntu packages  Архіўная копія ад 24 жніўня 2011 г.
  12. ^ вэрсія «Desktop».
  13. ^ вэрсія «Alternate»
  14. ^ а б DevelopmentCodeNames — Ubuntu Wiki
  15. ^ Ubuntu 4.10 announcement
  16. ^ Ubuntu 5.04 announcement
  17. ^ Ubuntu 5.10 announcement
  18. ^ Ubuntu 6.06 LTS announcement
  19. ^ Ubuntu 6.06.1 LTS announcement
  20. ^ Ubuntu 6.06.2 LTS announcement
  21. ^ Ubuntu 6.06 LTS Desktop Edition reaches end-of-life on July 14, 2009
  22. ^ Ubuntu 6.10 announcement
  23. ^ Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.04 (Feisty Fawn)
  24. ^ Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.10 (Gutsy Gibbon)
  25. ^ а б Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04 LTS (Hardy Heron)
  26. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.1 LTS (Hardy Heron)
  27. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.2 LTS (Hardy Heron)
  28. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.3 LTS (Hardy Heron)
  29. ^ Ubuntu па-беларуску | PR: Завершаньне падтрымкі Ubuntu 8.04 Desktop
  30. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.10 (Intrepid Ibex)
  31. ^ Ubuntu 8.10 reaches end-of-life on April 30, 2010
  32. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.04 (Jaunty Jackalope)
  33. ^ Ubuntu 9.04 reaches end-of-life on October 23, 2010
  34. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.10 (Karmic Koala)
  35. ^ Introducing the Karmic Koala, our mascot for Ubuntu 9.10
  36. ^ Ubuntu па-беларуску| PR: Завяршэнне падтрымкі Ubuntu 9.10
  37. ^ Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.04 (Lucid Lynx)
  38. ^ а б Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.10
  39. ^ Shooting for the Perfect 10.10 with Maverick Meerkat
  40. ^ N-imal?
  41. ^ OneiricReleaseSchedule — Ubuntu Wiki
  42. ^ Next after Natty? (англ.) Артыкул Марка Шаттлворта пра выбар кодавага імя для Ubuntu 11.10.
  43. ^ PrecisePangolin — Ubuntu Wiki
  44. ^ 12.04.1
  45. ^ P is for… (анг.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  46. ^ Quantal Quetzal — Ubuntu Wiki
  47. ^ Quality has a new name (анг.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  48. ^ Raring Ringtail — Ubuntu Wiki
  49. ^ Not the Runty Raccoon, the Rufflered Rhino or (even) the Randall Ross (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  50. ^ SaucySalamander/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (15 лістапада 2013).
  51. ^ TrustyTahr/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (6 сакавіка 2019).
  52. ^ UtopicUnicorn/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (23 красавіка 2015).
  53. ^ а б в г Releases (анг.). Ubuntu Wiki.
  54. ^ VividVervet/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (13 верасьня 2015).
  55. ^ WilyWerewolf/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (21 студзеня 2016).
  56. ^ XenialXerus/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (12 жніўня 2020).
  57. ^ YakketyYak/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  58. ^ ZestyZapus/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  59. ^ ArtfulAardvark/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  60. ^ guiverc (27 красавіка 2018) Ubuntu 18.04 LTS (Bionic Beaver) released (анг.). Ubuntu Weekly Newsletter.
  61. ^ CosmicCuttlefish/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  62. ^ DiscoDingo/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (2 ліпеня 2020).
  63. ^ EoanErmine/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (12 сьнежня 2019).
  64. ^ FocalFossa/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (12 жніўня 2020).
  65. ^ Wikipedia перавяла 400 сервераў з Red Hat на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 кастрычніка 2008
  66. ^ Вольнае ПА дапамагло францускім жандарам зэканоміць 50 млн эўра// Беларускія навіны ІТ. 13 сакавіка 2009
  67. ^ Владимир Крюков: «Ubuntu — операционная система, не подверженная вирусной угрозе»  (рас.)
  68. ^ Тэхнічная школа Ісландыі перайшла на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 жніўня 2009

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
Note 13
USERS 1