Ё

кірылічная літара

Ё, ё (йо; курсіў: Ё ё) — сёмая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Утворана спалучэньнем літары «е» зь дзьвюма коскамі, якія над літарай. У старабеларускай пісьменнасьці гук «о» пасьля мяккіх зычных абазначаўся літарай «е» («медъ»), спалучэньнем «іо» («ліосъ»), а часам нават знакам «о» («всо»). У сучаснай беларускай мове абазначае галосны гук «о» задняга раду сярэдняга пад’ёму[1] і мяккасьць папярэдняга зычнага («вёска» — «в’оска»), а ў пачатку слова, пасьля галосных, «еў» і «ы» і апострафа — спалучэньнем гукаў «йо» («ёрш» — «йорш»). Літара «ё» бывае вялікай і малой, мае адпаведны рукапісны й друкаваны выгляд.

Літара кірыліцы Ё
Ёё
Выява
  Д Ђ Ѓ Е Ё Є Ж Ӂ Ѕ  
Беларускі альфабэт:
 Д Дж Дз Е Ё Ж З І Й 
У лацінцы Jo · jo · Io · io · O · o
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [jo]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter io
cyrillic small letter io
Юнікод Ё: U+0401
ё: U+0451
HTML Ё‎: &#1025, &#x401
ё‎: &#1105, &#x451
UTF-16 Ё‎: 0x401
ё‎: 0x451
URL-код Ё: %D0%81
ё: %D1%91
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Лічбавае значэньне

рэдагаваць

Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «сёмы» (група «ё»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для адрозьніваньня прадметаў пад адным абазначэньнем.

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ё адсутнічае й адпаведна ня мае лічбавага значэньня.

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • У беларускай мове літару ⟨Ё⟩ не мажліва замяніць на літару ⟨Е⟩ (як гэта можна рабіць у расейскай мове), гэта лічыцца памылкай[2].
  NODES