Акварэль (па-француску: Aquarelle — вадзяністая; па-італьянску: acquarello) — тэхніка жывапісу ў якой выкарыстоўваюца спэцыяльныя акварэльныя фарбы, якія пры рашчыненьні ў вадзе ствараюць празрыстую завісь тонка сьцертага пігмэнту і дазвалююць стварыць эфэкт лёгкасьці, празрыстасьці і тонкасьці колеравых пераходаў. Акварэль сумяшчае асаблівасьці жывапісу (багацьце тону, будова формы і прасторы колерам) і графікі (актыўная роля паперы ў будове выявы, адсутнасьць спэцыфічнай рэльефнасьці мазка, характэрнага для жывапісу)[1].

  1. ^ Популярная художественная энциклопедия. Т. 1. «Советская энциклопедия». — М. 1986. С. 21. — У асобных выпадках творы, якія створаныя ў тэхніцы акварэлі наогул адносяць да графікі — не выпадкова ў прафесійным асяроддзі прынята гаварыць: «рысаваць акварэллю».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Акварэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES
os 1