Арту́р Э́шэр Мі́лер (па-ангельску: Arthur Asher Miller; 17 кастрычніка 1915 — 10 лютага 2005) — вядомы амэрыканскі драматург 20-га стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя ягоныя п’есы «Сьмерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагодзьдзя ў Амэрыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.

Артур Мілер
Arthur Miller
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Arthur Asher Miller
Псэўданімы Jonathan Lovelett
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1915(1915-10-17)[1][2][3][…]
Нью-Ёрк, ЗША
Памёр 10 лютага 2005(2005-02-10)[1][2][3][…] (89 гадоў)
Роксбуры, Канэктыкут, ЗША
Пахаваны
Бацькі Isidore Miller[d][5]
Augusta Barnett[d][5]
Сужэнец Мэрылін Манро, Інге Морат[d] і Mary Slattery[d]
Дзеці Рэбека Мілер[d], Jane Ellen Miller[d] і Robert A. Miller[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, эсэіст
Гады творчасьці з 1935
Жанр п’еса, эсэ
Мова ангельская
Значныя творы «Усе мае сыны», «Сьмерць коміваяжэра», «Суворае выпрабаваньне»
Прэміі Пулітцэраўская прэмія (1949), ганаровы чалец Кэнэдзі-цэнтра (1984),
Ерусалімская прэмія (2003)
Узнагароды
прэмія прынца Астурыйскага прэмія Чатырох свабод - Свабода слова[d] Імпэратарская прэмія[d] (2001) Tony Award for Best Author[d] (1947) Tony Award for Best Author[d] (1949) Пулітцэраўская прэмія за драму[d] (1949) прэмія «Тоні» за найлепшую п’есу[d] (1949) прэмія «Тоні» за найлепшую п’есу[d] (1953) Сэнт-Луіская літаратурная прэмія[d] (1980) Primetime Emmy Award for Outstanding Writing for a Miniseries, Movie or a Dramatic Special[d] (1981) прэмія Цэнтру Кенэдзі Laurence Olivier Award for Best New Play[d] (1995) Джэфэрсанаўская лекцыя[d] (2001) Ерусалімская прэмія (2003) ганаровы доктар Мадрыдзкага ўнівэрсытэту Камплютэнсэ[d] (2003) Бэрлінская прэмія[d] (1998) Нацыянальны мэдаль ЗША ў галіне мастацтваў PEN/Laura Pels International Foundation for Theater Award[d] Evelyn F. Burkey Award[d] star on Playwrights' Sidewalk[d]
Подпіс Выява аўтографу
http://www.ibiblio.org/miller/

Біяграфія

рэдагаваць

Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і габрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Мангэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амэрыканскай дэпрэсіі.

Мілер скончыў Мічыганскі ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўнівэрсытэце. У 1949 годзе за п’есу «Сьмерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасьць, у тым ліку на Брадвэі.

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў ягоны другі шлюб). Разьвяліся яны ў 1961 годзе.

Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханьні ў Кангрэс ЗША й абвінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апэляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — зь яго зьнялі падазрэньні.

Памёр ва ўзросьце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канэктыкут, з прычыны спыненьня сэрца.

  • 1936 «Ушанаваньне на золку» (Honors at Dawn)
  • 1944 «Чалавек, які меў поўную ўдачу» (The Man Who Had All the Luck)
  • 1947 «Усе мае сыны» (All My Sons)
  • 1949 «Сьмерць каміваяджэра» (Death of a Salesman)
  • 1953 «Салемскія ведзьмы» (The Crucible)
  • 1955 «Успамін пра два панядзелкі» (A Memory of Two Mondays)
  • 1955 «Від з мосту» (A View from the Bridge)
  • 1964 «Пасьля падзеньня» (After the Fall)
  • 1965 «Інцыдэнт у Вішы» (Incident at Vichy)
  • 1968 «Цана» (The Price)
  • 1972 «Стварэньне сьвету й іншыя справы» (The Creation of the World and Other Business)
  • 1977 «Столя ацыбіскупа» (The Archbishop’s Ceiling)
  • 1981 «Амэрыканскі гадзіньнік» (The American Clock)
  • 1982 «Элегія для лэдзі» (Elegy For a Lady)
  • 1982 «Нейкая любоўная гісторыя» (Some Kind of Love Story)
  • 1986 «Небясьпека: Памяць!» (Danger: Memory!)
  • 1991 «Прагулка ўніз з гары Моргана» (The Ride Down Mt. Morgan)
  • 1993 «Апошні янкі» (The Last Yankee)
  • 1994 «Разьбітае шкло» (Broken Glass)
  • 1998 «Сувязі містэра Пітэрса» (Mr. Peters' Connections)
  • 2004 «Журбота ўваскрасае» (Resurrection Blues)
  • 2004 «Скончваючы малюнак» (Finishing the Picture)
  1. ^ а б Arthur Miller // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Arthur Miller // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Itaú Cultural Arthur Miller // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.)São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
  4. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  NODES
INTERN 2