Арэхавыя

сямейства расьлінаў

Арэхавыя (Juglandaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 9 родоў і каля 50 відаў[1].

Арэхавыя
Juglans regia — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадБукакветныя (Fagales)
СямействаАрэхавыя
Бінамінальная намэнклятура
Juglandaceae DC. ex Perleb
ITIS 19222 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, альбо рэдка хмызьнякі, вечназялёныя, паўвечназялёныя або лісьцеападныя, аднадомныя альбо рэдка двухдомныя. Лісьце чарговае (альбо супротыўнае); складанае, рэдка простае; дробна зубчастае, рэдка суцэльнае; прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьцях, пялёсткі адсутнічаюць, чашалісьцікаў 0–4. Плод — арэх. Насеньне адно на плод[2][3][4].

Распаўсюджаныя ў паўночных ўмераных і субтрапічных рэгіёнах, таксама ў Малезіі(en) і Андах[2][3][4]. У Беларусі ёсьць у вырошчваньні або інтрадукцыі: Carya ovata, Carya tomentosa, Juglans nigra, Pterocarya fraxinifolia[5].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 15.11.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 15.11.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 15.11.2020 г.  (анг.)
  5. ^ Kew Science The Euro+Med Plantbase Project Праверана 15.11.2020 г.  (анг.)
  NODES
Done 1