Ата́ва (па-ангельску: Ottawa) — сталіца Канады. На алганкінскай мове Атава азначае «Месца сустрэч». Атава — чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад краіны і другі паводле велічыні горад правінцыі Антарыё, які займае 6 месца па ўзроўні жыцьця ў сьвеце. Атава разьмешчана ва ўсходняй частцы правінцыі Антарыё на берагах ракі Атавы (якая зьяўляецца мяжой паміж правінцыямі Антарыё і Квэбэк) і на канале Рыдо. Насельніцтва на 2021 год складала 1 017 449 жыхароў.

Атава
анг. Ottawa
Парлямэнт, Нацыянальны мэмарыял у цэнтры Атавы, Нацыянальная галерэя Канады, канал Рыдо і Шато Ляр’е.
Парлямэнт, Нацыянальны мэмарыял у цэнтры Атавы, Нацыянальная галерэя Канады, канал Рыдо і Шато Ляр’е.
Герб Атавы Сьцяг Атавы
Першыя згадкі: 7 сакавіка 1800[1]
Былая назва: Байтаўн
Краіна: Канада
Правінцыя: Антарыё
Мэр: Лары О’Браэн
Плошча: 4662 км²
Вышыня: 70 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 1 017 449 чал.[2]
шчыльнасьць: 218,24 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Тэлефонны код: +1 613
Паштовыя індэксы: K0A, K1A-K4C
Геаграфічныя каардынаты: 45°25′29″ пн. ш. 75°41′42″ з. д. / 45.42472° пн. ш. 75.695° з. д. / 45.42472; -75.695Каардынаты: 45°25′29″ пн. ш. 75°41′42″ з. д. / 45.42472° пн. ш. 75.695° з. д. / 45.42472; -75.695
Атава на мапе Канады
Атава
Атава
Атава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ottawa.ca/

Горад заснаваны ў 1826 гадзе. Да 1855 г. ён называўся Байтаўн у гонар палкоўніка Джона Бая, які кіраваў працамі па пабудове гораду[3]. З 31 сьнежня 1857 г. сталіца калёніі (правінцыі), з 1867 дзяржавы Канада.

Гісторыя

рэдагаваць

Першае пасяленьне ў рэгіёне было заснавана на чале зь Філемонам Райтам, які 7 сакавіка 1800 прыбыў разам зь пяцьцю сем’ямі (каля дваццаці пяці працаўнікоў), каб пачаць сельскагаспадарчую абшчыну на паўночным беразе ракі Атавы. Харчовыя культуры не былі дастатковымі для падтрыманьня абшчыны і Райт пачаў высечку дрэваў. Яго першы плыт з брусамі і піламатэрыяламі прыбыў у Квэбэк у 1806 годзе.

Многія эўрапейскія краіны гатовыя былі купляць якасную драўніну для суднабудаваньня, жыльля, таксама для мэблі. Да 1812 году гандаль драўнінай стаў вядучай эканамічнай галіной Атавы[4].

У першыя гады пасьля ангельска-амэрыканскай вайны 1812 году, урад пачаў прыцягваць імігрантаў у асноўным з Ірляндыі і францускіх канадцаў з Квэбэку.

У 1827 годзе паміж ракой Атавай і возерам Антарыё пачалося збудаваньне канала, самы кароткі шлях злучаючы Манрэаль з возерам Антарыё. Да 1832 году канал быў скончаны. Гэтак жа былі ўзьведзены казармы, цяпер гэта месца вядома як Парлямэнцкі пагорак, на якім стаіць будынак парлямэнту Канады. Атава, якая да гэтага часу была драўляным горадам, налічвала ўжо больш за 10 тысяч жыхароў.

Заходні бераг канала, дзе разьмешчаны высокі пагорак (Парлямэнцкі пагорак), стаў вядомы як «Uppertown». Усходні бераг канала быў вядомы як «Lowertown». Лоўэртаўн быў перапоўнены, уяўляў сабой трушчобы, там часта ўзьнікалі эпідэміі хваробаў, такіх як успышкі халеры ў 1832 годзе, і тыфу ў 1847 годзе.

Панарама

рэдагаваць
Панарама Атавы
  1. ^ David Lee, Lumber Kings & Shantymen, James Lorimer & Company, Publishers, Toronto, 2006, p.16.
  2. ^ Statistics Canada
  3. ^ The Canadian Encyclopedia
  4. ^ David Lee, Lumber Kings & Shantymen, James Lorimer & Company, Publishers, Toronto, 2006, p.34.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Атавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES