Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; (па-ангельску: autosport, таксама па-ангельску: motorsport) — катэгорыя тэхнічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасьці праходжаньня трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, недарожнік і г. д.). Большасьць сусьветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыяй.

Старт гонак «Формулы-І», 2008 год, Канада

Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансьляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ўва ўсім сьвеце. Асаблівасьць аўтагонках у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і посьпех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў адмыслоўцаў: канструктараў, мэханікаў, штурманаў і пілётаў.

Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі й тэставаньня інавацыйных тэхналёгій у канструяваньні аўтамабіляў. Вядучыя сусьветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадзкія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, зьвязаных з тэставаньнем новых тэхналёгіяў, спонсарства служыць таксама сродкам рэклямы.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя гонкі пачаліся неўзабаве пасьля будаўніцтва першага пасьпяховага аўтамабіля з бэнзінавым рухавіком. Першая гонка адбылася 28 красавіка 1887 году й была арганізвана галоўным рэдактарам ​парыскага выданьня «Le Vélocipède», гаспадаром Фосье. Гонка складалася з 2 км трасы ад моста Нэі ў Булёнскім лесе. Яе выйграў Жорж Бутон з кампаніі Дыён-Бутон на машыне, якую ён пабудаваў разам з Жулем-Альбэрам дэ Дыёнам, але Бутон быў і адзіным удзельнікам заезду, таму гэтую гонку складана назваць паўнавартасным спаборніцтвам[1].

  1. ^ Rémi Paolozzi (May 28, 2003). «The cradle of motorsport»(недаступная спасылка). Welcome to Who? What? Where? When? Why? on the World Wide Web. Forix, Autosport, 8W.
  NODES
os 2
web 1