Бабро́выя (па-лацінску: Castoridae) — сямейства грызуноў, якое ўлучае адзін існы род і два жывыя віды баброў, а таксама шэраг іхных вымерлых сваякоў. Бабровыя зьявіліся ў позьнім эоцэне блізу 40 млн гадоў таму, хутчэй за ўсё ў Паўночнай Амэрыцы, адкуль прадстаўнікі сямейства трапілі ў Эўразію. Бабровыя прыстасаваныя да паўводнаму ладу жыцьця. Чэрап ня мае надваковічных адросткаў. Бабраняты нараджаюцца адразу пакрытымі поўсьцю і відушчымі.

Бабровыя
Бабёр канадыйскі (Castor canadensis)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадГрызуны
ПадатрадCastorimorpha
СямействаБабровыя
Бінамінальная намэнклятура
Castoridae

Сыстэматыка

рэдагаваць

Сямейства бабровыя (Castoridae)

  • вымерлыя роды: †Agnotocastor, †Neatocastor, †Anchitheriomys, †Propalaeocastor, †Oligotheriomys, †Palaeocastor, †Capacikala, †Pseudopalaeocastor, †Euhapsis, †Fossorcastor, †Priusaulax, †Eucastor, †Microdipoides, †Nothodipoides, †Monosaulax, †Prodipoides, †Dipoides, †Castoroides, †Procastoroides, †Trogontherium, †Boreofiber, †Euroxenomys, †Youngofiber, †Asiacastor, †Chalicomys, †Steneofiber, †Zamolxifiber, †Romanofiber, †Schreuderia, †Sinocastor, †Hystricops
  • род бабёр (Castor)
  NODES
os 2