Бажэ́ (па-партугальску: Bagé) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 121 тысячы чалавек[2].

Бажэ
Герб Бажэ Сьцяг Бажэ
Дата заснаваньня: 1811
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 4095,53 км²
Вышыня: 212 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 53
Паштовы індэкс: 96400
Геаграфічныя каардынаты: 31°19′51″ пд. ш. 54°6′25″ з. д. / 31.33083° пд. ш. 54.10694° з. д. / -31.33083; -54.10694Каардынаты: 31°19′51″ пд. ш. 54°6′25″ з. д. / 31.33083° пд. ш. 54.10694° з. д. / -31.33083; -54.10694
Бажэ на мапе Бразыліі
Бажэ
Бажэ
Бажэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.bage.rs.gov.br

Гісторыя

рэдагаваць

Горад быў заснаваны ў 1811 годзе, як вайсковы форт, і атрымаў статус гораду ў 1859 годзе[3]. У 1820 годзе тут была пабудаваная царква. Праз тое, што Бажэ месьціцца на найбліжэйшым шляху з Мантэвідэо і Порту-Алегры, горад заўсёды меў вялікую стратэгічную значнасьць, у тым ліку вайсковую. У 1827 годзе места было захопленае ўругвайскім генэралам Лявальехам. З сканчэньнем вайны Ўругвай здабыў незалежнасьць, але мястэчка захавалася за бразыльскім урадам. За часам вайны Фарапус ля места адбылася бітва паміж рэспубліканцамі і імпэрыялістамі. Чыгуначная станцыя ў Бажэ зьявілася ў 1884 годзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES