Блэкджэк

картачная гульня

Блэкджэ́к (па-ангельску: blackjack) — папулярная азартная картачная гульня. Блэкджэк адносіцца да банкаўскіх гульняў, гэта значыць да такіх, дзе гульцы змагаюцца не паміж сабой, а кожны зь іх гуляе супраць банку. Блэкджэк ёсьць адной зь нямногіх гульняў у казіно, дзе вынік гульні залежыць ня толькі ад выпадку, але й ад здольнасьцяў і ўменьняў гульца.

Блэкджэк

У блэкджэк, разам з покерам, гуляюць практычна ўва ўсіх казіно як рэальных, гэтак і віртуальных, то бок у інтэрнэт. У блэкджэк кожны гулец гуляе з дылерам (круп’е) адзін на адзін, незалежна ад таго, колькі гульцоў сядзяць зь ім за сталом, на вынік гульні для гульца ніяк не ўплываюць карты ягонага суседа па стале. Мэтай гульні ёсьць набраць пунктаў больш, чым круп’е, але ня больш за 21.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
Project 1