Босна
рака ў Босьніі і Герцагавіне
Босна (па-басьнійску: Bosna) — рака ў Босьніі і Герцагавіне. Правы прыток Савы, басэйн Дунаю.
Босна | |
па-басьнійску: Bosna | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Vrelo Bosne[d] |
Вусьце | Савы |
Краіны басэйну | Босьнія і Герцагавіна |
Даўжыня | 308 км |
Плошча басэйну | 10 500 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Даўжыня — 308 км, плошча басэйну — 10,5 тыс. км². Працякае па Дынарскім сугор’і і Сярэднедунайскай нізіне. Сярэдні расход вады — 142 м³/с. Асноўнымі прытокамі Босны з’яўляюцца рэкі: Жалезьніца, Міляцка, Фойнічка, Лашва, Крывая, Усора і Спрэча.