Ўолтэр Брус Ўіліс (па-ангельску: Walter Bruce Willis; нар. 19 сакавіка 1955 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр й пісьменьнік. Сваю дзейнасьць пачаў у тэатрах і на тэлебачаньні ў 1980-я гады. Найбольш вядомым посьпехам быў тады сэрыял «Сьвятло месяца» (1985—1989). Але найбольшую вядомасьць у ЗША й у сьвеце атрымала стружка «Цьвёрды арэшак» (1988), дзе ён згуляў ролю Джона Маклэйна. Разам з тым Ўіліс згуляў у больш 60-ці карцінах. Шмат зь якіх займелі сусьветны розгалас. Сярод іх «Крымінальнае чытво» (1994), «12 малпаў» (1995), «Пяты элемэнт» (1997), «Армагедон» (1998), «Шостае пачуцьцё» (1999), «Нязломны» (2000), «Горад грахоў» (2005), «РЭД» (2010) і «Нястрыманыя 2» (2012).

Брус Ўіліс
па-ангельску: Bruce Willis
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1955(1955-03-19)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлеактор, кінаактор, сьпявак, актор, актор агучваньня, выканаўчы прадусар, кінапрадусар, сцэнарыст
Дзеці Румэр Ўіліс[d], Скаўт Ўіліс[d] і Талула Ўіліс[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000246
Подпіс Выява аўтографу

Ўіліс быў жанаты зь вядомай акторкай Дэмі Мур. Яны маюць трох дачок, але ў 2000 годзе яны разжаніліся. Іхны шлюб доўжыўся 13 гадоў. З 2009 году Ўіліс жанаты з мадэлькай Эмі Гэмінк, зь якою мае двух дачок.

Біяграфія

рэдагаваць

Паходжаньне

рэдагаваць

Ўіліс нарадзіўся 19 сакавіка 1955 году ў Ідар-Абэрштайне ў фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальц, што месьціцца ў Заходняй Нямеччыне. Ягоны бацька Дэйвід Ўіліс быў амэрыканскім ваяром, што служыў у Нямеччыне. Ягоная матка Марлен была немкаю. У 1957 годзе пасьля звальненьня з войска тата забраў сям’ю на сваю радзіму ў штат Нью-Джэрзі. Маці працавала ў банку, а тата зарабляў на жыцьцё рамонтнікам аўтамабіляў.

Пачатак кар’еры

рэдагаваць

Пад час навучаньня ў школе Ўіліс пачаў удзельнічаць у школьных тэатральных гуртках. Пасьля заканчэньня школы пачаў працаваць ахоўнікам або вартаўнiком на АЭС у Сэйлеме. У 1980-я гады пачаў спрабаваць гуляць у тэатрах. Ён зьняўся ў некаторых карцінах.

Ўіліс пакінуў Нью-Ёрк і ад’ехаў у Каліфорнію, дзе выконваў ролі ў некаторых тэлевізыйных перадачах. У 1984 годзе згуляў ролю другога пляну ў кароткай дзеі ў карціне «Паліцыя Маямі». У 1985 годзе меў кароткі выступ у карціне «Цёмны загон». Але вядомасьць прынесла яму выкананьне ролі дэтэктыва ў тэлесэрыяле «Сьвятло месяца», які выходзіў на тэлевізіі з 1985 па 1989 гады.

Затым Ўіліс здымаўся ў карцінах «Блэйк Эдўардс» (1987), «Сьляпая сустрэча» поруч з Кім Бэсынджэр. Найбольш вядомым для актора стала карціна «Цьвёрды арэшак» (1988), дзе згуляў Джона Маклэйна. Затым меў ролі ў карцінах, якія ўжо ня мелі такога посьпеху, як гэты фільм. У канцы 1980-х гадоў Ўіліс запісаў зборнік песень.

1990-я гады

рэдагаваць

У 1990-я гады актор спрабаваў здымацца ў працягах найбольш пасьпяховай карціны «Цьвёрды арэшак». Ён зьявіўся ў кінастужках «Цьвёрды арэшак 2» (1990) і «Цьвёрды арэшак 3: Помста» (1995). У пачатку 1990-х гадоў Ўіліс здымаўся ў няўдалых карцінах, што не прыносілі вядомасьць і добры прыбытак. У 1994 годзе ён выканаў кароткую ролю ў карціне «Крымінальнае чытво». У 1996 годзе гуляў у дзіцячых маляваных карцінах, дзе агучваў ролі. Усяго зьняўся ў розных карцінах, але большасьць было няўдалымі. Толькі адну зь іх «Армагедон» (1998) можна назваць посьпехам.

2000-я гады

рэдагаваць
 
Ўіліс атрымаў узнагароду Чалавек году ў 2002 годзе.

У 2000 годзе, Ўіліс атрымаў узнагароду Эмі за ролю таты ў камэдыі. У гэтым жа годзе ён зьявіўся у фільме «Дзевяць крокаў», дзе выканаў ролю Тульпана-забойцы. З гэтага часу актор пачаў здымацца ў фільмах штогод, але якасьць гэтых кінастужак была сумнеўнай. У 2007 годзе зьняўся ў працягу сваёй вядомай франшызы «Цьвёрды арэшак 4». Разам з тым зьяўляўся ў фільмах разам з Арнольдам Шварцэнэгерам, Сылвэстрам Сталонэ ды іншымі акторамі.

У канцы 1987 году Ўіліс пазнаёміўся з Дэмі Мур. 21 лістапада 1987 году ён жаніўся зь ёю. Яна нарадзіла яму трох дачок: Рамэр Ўіліс (нар. 16 жніўня 1988 году), Скаўт Лору Ўіліс (нар. 20 ліпеня 1991 году), Талула Бэл Ўіліс (нар. 3 лютага 1994 году). Пазьней 18 кастрычніка 2000 году Ўіліс разжаніўся з Дэмі Мур. Потым ён меў стасункі з акторкаю Брук Бэрнз, але ў 2004 годзе яны разышліся. 21 сакавіка 2009 году ажаніўся з мадэлькай Эмай Гэмінк. Яна нарадзіла яму двух дачок, як то Мэйбэл Рэй Ўіліс (нар. 1 красавіка 2012 году) і Эвэлін Пэн Ўіліс (нар. 5 траўня 2014 году).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
INTERN 1