Брэндзі
Брэндзі (нід. Brande — гарэлы) — моцны сьпіртовы напой, атрыманы перагонкай віна (каньяк) або пладова-ягаднага сока (буха, кальвадос). Набывае цёмнае адценьне ад вытрымкі ў драўлянай бочцы і дамешку карамэлі. Мацунак складае 35—60% аб’ёмных.
Выкарыстаньне
рэдагавацьВытрыманы ў бочцы брэндзі цёмнага адценьня ўжываецца як самайстойны напой пасьля ежы. Таньнейшы брэндзі з дамешкам карамэлі звычайна служыць складнікам кактэйляў («мотакалыска»(en)) і падлівы для бліноў, дэсэрту і смажанага мяса. Таксама выкарыстоўваецца для прыгатаваньня цыбулевага супа, каляднага пудынга і торта.
Гатункі
рэдагаваць- Вельмі асаблівы (ВА; 3 зоркі). Вытрыманы ў бочцы прынамсі 2 гады.
- Вельмі высакаякасны стары сьветлы (ВВСС; запасны, 5 зорак). Вытрыманы ў бочцы прынамсі 4 гады.
- Асабліва стары (АС; «Напалеон»). Вытрыманы ў бочцы прынамсі 6 гадоў.
- Пазаўзроставы. Вытрыманы ў бочцы прынамсі 10 гадоў.
Беларусь
рэдагавацьУ 2011 г. у Беларусі вырабілі 218 тыс. дэкалітраў брэндзі з выкарыстаньнем сыравіны з Азэрбайджану, Армэніі («Арарат»(en)), Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Рэнтабэльнасьць продажаў склала 120%[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ганна Сяргеева. Будзем вырабляць і тэкілу // Зьвязда : газэта. — 31 студзеня 2012. — № 19 (27134). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБрэндзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |