Буча

места ў Кіеўскай вобласьці Ўкраіны

Буча (па-ўкраінску: Буча) — места ў Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Бучанскага раёну[2]. Плошча 26,57 км². Насельніцтва на 2018 год — 33,9 тыс. чал. Знаходзіцца за 20 км ад Кіева. Горад-герой Украіны (2022)[3].

Буча
лац. Buča
укр. Буча
Герб Бучы Сьцяг Бучы
Першыя згадкі: 1630
Горад з: 9 лютага 2006
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Бучанскі
Плошча: 26,57 км²
Вышыня: 148 м н. у. м.
Насельніцтва (2020)
колькасьць:  36 825 чал.[1]
шчыльнасьць: 1385,96 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-4597
Паштовыя індэксы: 08292—08295
КОАТУУ: 3210800000
Геаграфічныя каардынаты: 50°32′55″ пн. ш. 30°13′15″ у. д. / 50.54861° пн. ш. 30.22083° у. д. / 50.54861; 30.22083Каардынаты: 50°32′55″ пн. ш. 30°13′15″ у. д. / 50.54861° пн. ш. 30.22083° у. д. / 50.54861; 30.22083
Буча на мапе Ўкраіны
Буча
Буча
Буча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bucha-rada.gov.ua/, https://bucha.com.ua/

Геаграфія

рэдагаваць

Буча знаходзіцца за 25 км на захад ад Кіева ў лясной зоне. Мяжуе зь местам Ірпень, вёскамі Ворзэль, Гастомель, Міхайлаўка-Рубяжоўка, Бліставіца.

17 ліпеня 2020 року Буча стала адміністрацыйным цэнтрам Бучанскага раёну[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя згадкі «Бучы» ў пісьмовых крыніцах датаваныя 1630 рокам у дачыненьні да вёскі Яблынька, валоданьне польскага шляхціча Ю. Лясоты. Напрыканцы XIX стагодзьдзя землі перайшлі ў валоданьне памешчыкаў Красоўскага, Пяхоўскага і Сагатоўскага.

У часе будаўніцтва Кіева-Ковельскай чыгункі ў 1898 року вакол прыпынку Буча паўстала аднайменнае паселішча.

У 2001 року зацьверджаныя герб і сьцяг Бучы. У 2006 нададзены статус места[4].

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць

рэдагаваць
Насельніцтва (чал.)[5]
1923 1926 1959 1970 1979 1989 2001 2018
1141 1258 6884 19 392 23 528 26 115 28 533 33 868
Насельніцтва па роднай мове (2001)[6]
украінская мова расейская беларуская
88,18% 11,34% 0,23%

Транспарт

рэдагаваць

З усходу на захад места перасякае міжнародная аўтадарога M7 Кіеў — Ковель. Чыгуначная станцыя Буча на чыгунцы Кіеў — Корасьцень[7].

Эканоміка

рэдагаваць

Дзейнічаюць прадпрыемствы шкляной, прыборабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, будаўнічыя і транспартныя арганізацыі, экалягічная кампанія па ўтылізацыі і перапрацоўцы адкідаў. Найбольшыя прамысловыя прадпрыемствы:

  • ПрАТ «Меліоратор»;
  • Трэст «Південтеплоенергомонтаж»;
  • Бучанскі прыборабудаўнічы завод «Веда»;
  • Бучанскі тарны завод;
  • Вытворчы каапэратыў «Агробудпостач»;
  • ПАТ «Навукова-дасьледчы інстытут шклоплястыкаў і валакна»;
  • Экалягічная кампанія «Рада».

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

У месьце ўсталяваныя помнікі і памятныя знакі:

  • Алея Памяці і помнік палеглым у Вялікай Айчыннай вайне;
  • Помнік Невядомаму жаўнеру;
  • Помнік Воінам-«аўганцам»;
  • Памятны знак Міхаілу Булгакаву на месцы дачы Булгакавых;
  • Мэмарыяльная дошка на будынку, дзе знаходзіўся штаб генэрала Міколы Ватуціна;
  • Помнік-бюст Тараса Шаўчэнкі.

Месты-браты

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
os 1