Бэльфо́р (па-француску: Belfort) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Тэрыторыя Бэльфору ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ. Транспартны вузел ля горнага пераходу паміж Вагезамі й Юрой. У мінулым у горадзе існавала крэпасьць, якая была зьнічшана ў Першую сусьветную вайну. Паблізу ад Бельфору знаходзіцца знакамітая царква Нотр-Дам-дзю-О ды Лінія Мажыно.

Бэльфор
франц. Belfort
Герб Бэльфору


Краіна: Францыя
Рэгіён: Бургундыя-Франш-Камтэ
Дэпартамэнт: Тэрыторыя Бэльфору
Кіраўнік: Дам’ен Мэсьлё[d]
Плошча:
  • 17,1 км²[1]
Вышыня: 358 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 90000
Геаграфічныя каардынаты: 47°38′15″ пн. ш. 6°51′46″ у. д. / 47.6375° пн. ш. 6.86278° у. д. / 47.6375; 6.86278Каардынаты: 47°38′15″ пн. ш. 6°51′46″ у. д. / 47.6375° пн. ш. 6.86278° у. д. / 47.6375; 6.86278
Бэльфор на мапе Францыі
Бэльфор
Бэльфор
Бэльфор
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.belfort.fr/

Гісторыя

рэдагаваць

Бэльфор разьмешчаны ў вельмі стратэгічным месцы, паміж Вагезамі і Юрой, на шляху, які злучае Райн і Рону. Месца, дзе зараз стаіць горад, было заселена ў гала-рымскую эпоху й у кроніках XIII стагодзьдзя згадваецца як валоданьне графаў Манбэльяру, якія надалі паселішчу статус гораду ў 1307 годзе.

Раней аўстрыйскае валоданьне, Бэльфор быў перададзены Францыі паводле Вэстфальскай дамовы 1648 году, па заканчэньню Трыццацігадовай вайны. Умацаваньні гораду былі пашыраны й разьвіты, дзякуючы ваеннаму архітэктару Людовіка XIV Вабана.

Найбольш вядомая гістарычная падзея, зьвязаная з горадам — ягоная гераічная абарона падчас франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў. На працягу 103 дзён зь лістапада 1870 году па студзень 1871 году гарнізон крэпасьці пад камандаваньнем палкоўніка П’ера Данфэр-Рашро вытрымліваў аблогу нямецкіх войскаў у суправаджэньні артылерыйскіх абстрэлаў.

Культура

рэдагаваць

Штогод у Бэльфоры праводзіцца міжнародны фэстываль унівэрсытэцкай музыкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES