Бікіні
Бікіні (ад маршальскага: Pikinni, літаральна — «паверхня какосу») — адкрыты жаночы купальны строй. Складаецца зь бюстгальтару і вузкіх майтак, якія не хаваюць талію. Бікіні асабліва прыдатнае для нашэньня ў сьпякотнае летняе надвор’е, пашырае зону загару, падкрэсьлівае прыгажосьць жаночага цела.
Адкрытыя купальныя строі для жанчын былі вядомы ўжо ў антычны час. Мода на іх адрадзілася ў 1946 г. пасьля прэзэнтацыі ў Парыжы. Тады ж упершыню была выкарыстана назва бікіні. Папулярызацыя адбылася ў 1950-я гг. першапачаткова дзякуючы эўрапейскім мадэлям. Адной зь іх была Брыжыт Бардо, якая падчас Канскага фэстывалю 1953 году сфатаграфавалася ў бікіні і зрабіла адкрыты купальны строй абавязковай рэччу ў арсэнале эўрапейскіх модніц.
У наш час бікіні шырока ўжываюцца па прызначэньні, на конкурсах прыгажосьці, спартовых спаборніцтвах, на розных выступленьнях.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБікіні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў