Біскуп

высьвячаны сябра хрысьціянскага кліру

Бі́скуп, япі́скап, эпі́скап (па-грэцку: επίσκοπος — «які наглядае») — сьвятар трэцяй, вышэйшай ступені сьвятарства, інакш архірэй.

Першапачаткова слова «біскуп» пазначала архірэйства як такое, па-за залежнасьцю ад царкоўна-адміністрацыйнага становішча (у такім сэнсе яно ўжываецца ў пасланьнях апостала Паўла), пасьля, калі архірэі сталі адрозьнівацца на біскупаў, арцыбіскупаў, мітрапалітаў і патрыярхаў, слова «біскуп» стала як бы азначаць першую катэгорыю з вышэйпералічаных і ў першапачатковым сэнсе было заменена словам «архірэй».

  NODES
Done 1