Гален
Гале́н (па-грэцку: Γαληνός; 129 ці 131, Пэргам — каля 200 ці 210, Рым) — антычны лекар і мэдык часоў Рымскай імпэрыі. Распаўсюджанае напісаньне ягонага імя як Клаўдыюс Гален (па-лацінску: Claudius Galenus) зьяўляецца толькі ў эпоху Адраджэньня й не зафіксавана ў рукапісе. Лічыцца, што гэта памылковая расшыфроўка ад скарачэньня Cl. (Clarissimus). Зьяўляецца дасьледнікам шырокага спэктру галінаў мэдыцыны, зрабіў вялікі ўплыў на разьвіцьцё розных навуковых дысцыплінаў, як то анатомія[3], фізыялёгія, паталёгія, фармакалёгія[4] й нэўралёгія, а таксама філязофія[5] і лёгіка.
Гален | |
Γαληνός | |
Род дзейнасьці | філязофія, мэдыцына |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 129 ці 131 |
Месца нараджэньня | Пэргам |
Дата сьмерці | каля 200 ці 210 |
Месца сьмерці | |
Занятак | лекар-пісьменьнік, хірург, біёляг, нэўранавуковец, лекар, філёзаф |
Навуковая сфэра | мэдыцына[1], анатомія, філязофія[1] і лёгіка[1] |
Бацька | Аэліюс Нікан[d][2] |
Зьяўляючыся сынам заможнага архітэктара, Гален атрымаў усебаковую адукацыю, якая падрыхтавала яго да пасьпяховай кар’еры ў якасьці лекара й філёзафа. Нарадзіўся ў горадзе Пэргам (цяпер Бэргама, Турэччына). Гален шмат падарожнічаў, перш чым пасяліцца ў Рыме, дзе ён служыў у бачных чальцоў рымскага грамадзтва й у канчатковым выніку атрымаў пасаду асабістага лекара некалькіх імпэратараў.
Разуменьне Галенам анатоміі й мэдыцыны галоўным чынам базавалася на тагачаснай папулярнай тэорыі гумарызму, якая была вылучана яшчэ старыжнагрэцкімі лекарамі, як то Гіпакрат. Ягоныя анатамічныя справаздачы, заснаваныя галоўным чынам на роспалаці малпаў і сьвіньняў, заставаліся бясспрэчнымі да 1543 году, калі друкаваныя апісаньні і ілюстрацыі роспалаці чалавека былі апублікаваныя ў асноватворнай працы «De humani corporis fabrica» Андрэаса Везаліюса[6], дзе фізыялягічная тэорыя Галена была прыстасаваная да новых назіраньняў[7]. Тэорыя Галена адносна сыстэмы кровазвароту заставалася нязьменнай да прыблізна 1242 году, калі арабскі лекар Ібн аль-Нафіс апублікаваў сваю кнігу «Камэнтары пра анатомію ў каноне Авіцэны», у якім ён паведаміў пра сваё адкрыцьцё малога кола кровазвароту[8].
Біяграфія
рэдагавацьГален нарадзіўся каля 130 году ў горадзе Пэргам. Ягоны бацька быў чалавекам заможным, вядомым архітэктарам, добра ведаў матэматыку й філязофію. Каб даць свайму сыну добрую адукацыю, ён спачатку займаўся з Галенам асабіста, а потым запрасіў выбітных пэргамскіх навукоўцаў у настаўнікі сыну. Гален рыхтаваўся стаць філёзафам і вывучаў працы грэцкіх і рымскіх мысьляроў. Але па выпадковым здарэньні, з-за няправільна зразумелага сна, Гален стаў мэдыкам, аднак заўсёды працягваў цікавіцца філязофіяй.
Калі Галену было 21, ён страціў бацьку, пасьля чаго рушыў у сямігадовае падарожжа. У Сьмірне ён займаўся вывучэньнем філязофіі й анатоміі, у Карынце — прыродазнаўства й уласьцівасьцяў лекаў, у Александрыі — зноўку анатоміяй. Вярнуўшыся ў Пэргам, Гален пачаў займацца хірургіяй і стаў лекарам у школе глядыятараў. Гален сьцьвярджаў, што вярхоўны жрэц абраў яго перад іншымі лекарамі пасьля таго, як ён траўмаваў малпу і выклікаў іншых мэдыкаў дзеля таго, каб яны дапамаглі жывёле. Калі яны адмовіліся, Гален сам зрабіў выратавальную апэрацыю і тым самым заваяваў прыхільнасьць вярхоўнага жраца Азіі. За чатыры гады працы там ён даведаўся пра важнасьць дыеты, фітнэсу, гігіены і прафіляктычных мерапрыемстваў, а таксама атрымаў веды і практыку ў галіне анатоміі і лячэньня пераломаў і цяжкіх траўмаў. За час працы Галена сярод глядыятараў адбылося толькі пяць сьмяротных выпадкаў, у параўнаньні, за час папярэднікаў такіх выпадкаў было шэсцьдзесят. У той жа час ён праводзіў дасьледаваньні ў галіне тэарэтычнай мэдыцыны і філязофіі[9]. Ува ўзросьце 34 гадоў Гален зьехаў у Рым, дзе аднак знайшоў канфлікт зь мясцовымі і менш дасьціпнымі лекарамі. На некаторы час Гален зьехаў з гораду з-за асьцярогі за асабістае жыцьцё[10].
Аднак, у хуткім часе імпэратар Марк Аўрэліюс і зводны брат Люцыюс Вэр пачалі вайну з маркаманамі на поўначы, таму Гален быў выкліваны да імпэратар каб суправаджаць яго ў паходзе, аднак быў вызвалены з пасады. Гален быў лекарам сына імпэратара Камода. Там Гален стаў настолькі знакамітым, што нават выйшлі манэты зь ягонай выявай.
Сгодна з Судай, Гален пражыў 70 гадоў і сканаў каля 200 году. Па арабскіх крыніцах, ён пражыў 80 гадоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Любкер Ф. Galenus (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. Рубинский — СПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 547—548.
- ^ «Galen on the affected parts. Translation from the Greek text with explanatory notes». Med Hist. 21 (2): 212. doi:10.1017/s0025727300037935. PMC 1081972.
- ^ Debru, Armelle (7 March 1997). «Galen on Pharmacology: Philosophy, History, and Medicine : Proceedings of the Vth International Galen Colloquium, Lille, 16-18 March 1995». Brill.
- ^ Rocca, Dr Julius (16 January 2003). «Galen on the Brain: Anatomical Knowledge and Physiological Speculation in the Second Century Ad». Brill.
- ^ Andreas Vesalius (1543). «De humani corporis fabrica, Libri VII». Basel, Switzerland: Johannes Oporinus.
- ^ Siraisi, Nancy G., (1991) «Girolamo Cardano and the Art of Medical Narrative», Journal of the History of Ideas. — С. 587—588.
- ^ West, John (1985). «Ibn al-Nafis, the pulmonary circulation, and the Islamic Golden Age». Journal of Applied Physiology. 105 (6): 1877–1880.
- ^ Galen; Grant, Mark (7 March 2018). «Galen on Food and Diet». Psychology Press.
- ^ D.E. Eichholz (1951). «Galen and His Environment, Greece & Rome», vol. 20, is. 59, Cambridge University Press. — С. 60—71.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГален — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Галена на праекце Gutenberg. (анг.)
- Працы Галена і пра яго. Internet Archive. (анг.)
- Гален. Stanford Encyclopedia of Philosophy. (анг.)
- Гален. Internet Encyclopedia of Philosophy. (анг.)
- Працы Галена. Perseus Digital Library. (анг.)
- Гален. University of Virginia. (анг.)
- Гален Клавдий. История медицины. (рас.)