Граніт

квасная горная парода

Грані́т — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары кантынэнтаў.

Граніт

Складаецца ў асноўным з кварцу, палявога шпату (артаклазу), плягіяклазу і слюды.

Структура граніту раўнамерназярністая ці парфірападобная, тэкстура масіўная. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Шчыльнасьць 2,53—2,72 г/см³.

На Беларусі граніт пашыраны сярод парод крышталічнага падмурку. Радовішчы ёсьць у Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях.

Выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял. У Беларусі вырабы з граніту вядомы са старадаўніх часоў.

  NODES