Грэм Грын
Грэм Грын (па-ангельску: Graham Greene; 2 кастрычніка 1904 — 3 красавіка 1991) — ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык. Яго работы — гэта дасьледаваньне маральных і палітычных праблем сучаснага сьвету.
Грэм Грын | |
па-ангельску: Graham Greene | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Гэнры Грэм Грын Henry Graham Greene |
Нарадзіўся | 2 кастрычніка 1904 Бэркхэмстэд, графства Хартфардшыр, Ангельшчына |
Памёр | 3 красавіка 1991 Вэвэ, Швайцарыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Чарльз Генры Грын[d][2] Мэрыён Рэйманд Грын[d][2] |
Сужэнец | Віўен Грын[d][1][2] |
Дзеці | [Lucy] Caroline Greene[d][2] і Francis Greene[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, журналіст |
Гады творчасьці | 1925—1991 |
Жанр | навэля, кароткі аповед, п’еса |
Мова | ангельская мова[3][4] |
Значныя творы | «Канец аднаго рамана» |
Прэміі | Ерусалімская прэмія (1981) |
Узнагароды | |
Асабістая старонка (анг.) |
Біяграфія
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьГрэм Грын нарадзіўся ў сям’і дырэктара прывілеяванай школы Чарлза Грына й Марыён Рэйманд Грын, старэйшай кузіны Робэрта Льюіса Стывэнсана. У сям’і быў чацьвертым з шасьці дзяцей. Грэм вучыўся ў бэркхэмстэдзкай школе. Там жа сталыя насьмешкі аднаклясьнікаў прывялі Грына да некалькіх спробаў самагубства і ў выніку вымусілі кінуць школу. Далей ён вучыўся ў каледжы Баліёл у Оксфардзе. Грэм Грын меў прыродны дарунак да пісьменьніцтва, і за тры гады ў Баліёле ён апублікаваў больш за 60 паэм, аповедаў і нарысаў, большасьць зь якіх выйшлі ў студэнцкім часопісе «Оксфард Аутлук» і ў «Вэстмінстэрскай штотыднёвай газэце». У 1926 году ён зьвяртаецца ў каталіцтва, тлумачачы гэта так: «Я павінен быў знайсьці рэлігію, супамерную з маімі грахамі». Калі крытыкі прыняліся дасьледаваць пытаньні веры ў яго кнігах, Грын выяўляў незадаволенасьць, кажучы, што ненавідзіць выраз «каталіцкі пісьменьнік».
Праца і сям’я
рэдагавацьЗ 1926 году новае месца жыцьця Грына — Лёндан. З 1926—1930 гадоў працуе літаратурным рэдактарам і кінакрытыкам ў лёнданскай «Таймз», потым у «Спэктэйтары» да 1940 году. У 1927 годзе ён мае шлюб зь Віўен Дэйрэл-Браўнінг. Нягледзячы на чатыры дзіцячыя кнігі, Грын ня быў добрым сем’янінам. Пасьля распаду шлюбу ў яго было некалькі захапленьняў, сярод якіх у 1950 г. швэдзкая акторка Аніта Б’ёрк. Палюбоўніцы Грына часьцей былі замужнімі іншаземкамі. У 1938 Грын распачаў адносіны з Дораці Гловэр, тэатральнай касьцюмэркай, яны былі моцна захоплены адно адным да канца 40-х. Яна пачынала кар’еру як кніжны ілюстратар пад імем Дораці Крэйгі й пісала дзіцячыя кнігі, сярод якіх «Нікі, негр і пірат» (1960).
Беларускія пераклады
рэдагавацьРаманы «Стамбульскі экспрэс», «Хто прайграе, бярэ ўсё», «Доктар Фішар з Жэневы» пераклаў на беларускую Вадзім Небышынец.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б в г д Kindred Britain
- ^ Greene, Graham, 1904-1991 // нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ Greene, Graham, 1904-1991 // CONOR.SI