Джэймз Кук
Джэймз Кук (па-ангельску: James Cook; 27 кастрычніка 1728, Мартан, Ёркшыр, Ангельшчына — 14 лютага 1779, Гаваі) — брытанскі першаадкрывальнік і навігатар. Ён зьдзейсьніў тры вандраваньні ў Ціхім акіяне і стаў першым эўрапейцам, які дасьледаваў большую частку ягонага ўзьбярэжжа. Кук адкрыў Гаваі і шматлікія іншыя астравы, акрамя таго, ён першым абышоў вакол Новай Зэляндыі. Кук таксама быў і картографам. У пошуках паўночнага марскога праходу зь Ціхага акіяна ў Атлянтычны ён дасьледаваў частку ўзьбярэжжа Аляскі. Ягоным імем названы заліў Кука на Алясцы, у горадзе Анкарыдж усталяваны помнік Куку. Дзякуючы асаблівай ўвазе, якой Кук надаваў картаграфіі, многія з складзеных ім мапаў па сваёй дакладнасьці і акуратнасьці не былі перасягнуты на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў і служылі мараплаўцам да другой паловы XIX стагодзьдзя.
Джэймз Кук | |
James Cook | |
Джэймз Кук працы Натаніела Дэнс-Голанда | |
Род дзейнасьці | падарожнік, картограф, навігатар |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 кастрычніка 1728[1][2] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 лютага 1779[5][6][7][…] (50 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рэзаная рана[d] |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, картограф, вайскова-марскі афіцэр, мараплавец, батанік |
Навуковая сфэра | тэрытарыяльнае дасьледаваньне[d] і картаграфія |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства |
Бацька | Джэймз Кук |
Маці | Грэйс Пэйс |
Жонка | Элізабэт Бэтс |
Дзеці | Джэймз, Натаніел, Элізабэт, Джозэф, Георг, Г’ю |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Кук быў шырока вядомы сваім памяркоўным і сяброўскім стаўленьнем да карэнных жыхароў тэрыторыяў, якія ён наведваў. Ён зьдзейсьніў своеасаблівую рэвалюцыю ў мараплаўстве, навучыўшыся пасьпяхова змагацца з такой небясьпечнай і шырока распаўсюджанай у той час хваробай, як цынга. Сьмяротнасьць ад яе ў час ягоных плаваньняў практычна была зьведзена да нуля. У ягоных плаваньнях прымала ўдзел цэлая плеяда знакамітых мараплаўцаў і дасьледчыкаў, як то Джозэф Бэнкс, Ўільям Блай, Джордж Ванкувэр, Джордж Дыксан, Ёган Рэйнгальд і Георг Форстэр.
Кук быў забіты на Гаваях падчас свайго трэцяга падарожжа ў Ціхі акіян у 1779 годзе. Ён пакінуў пасьля сябе спадчыну навуковых і геаграфічных ведаў, якія паўплывалі на ягоных пераемнікаў, аб чым сьведчаць шматлікія помнікі, якія былі прысьвечаны яму. Тым ня менш, ягоную ролю ў адкрыцьці раёнаў Ціхага акіяна, іхнай калянізацыі й наступнага ўзьдзеяньня на карэнныя народы былі прадметам палітычнай і навуковай дыскусіі.
Біяграфія
рэдагавацьДжэймз Кук нарадзіўся ў Ёркшыры ў Ангельшчыне ў 1728 годзе ў сям’і шатляндзкага фэрмэра, у якога Джэймза было яшчэ чатыры дзіцяці. У 1736 годзе сям’я пераехала ў вёску Грэйт Айтан, дзе Кук пачаў наведваць мясцовую школу. Пасьля пяці гадоў навучаньня Джэймз Кук пачынаў працаваць на фэрме пад пачаткам свайго бацькі, які атрымаў да таго часу пасаду кіраўніка. У 1756 годзе Кук паступіў на службу ў якасьці юнгі на вугальшчык «Гэркулес».
Кар’ера на флёце
рэдагавацьКук пачаў кар’еру марака простым юнгай на гандлёвым брыга-вугальшчыкі «Фрылаў», які належыць суднаўладальнікам Джону й Гэнры Ўокерам, на маршруце Лёндан—Ньюкасл. Праз два гады быў пераведзены на другі карабель Ўокераў — «Тры браты». Вядома сьведчаньне сяброў Ўокераў пра тое, як шмат часу Кук праводзіў за кнігамі. Вольны ад працы час ён прысьвячаў вывучэньню геаграфіі, навігацыі, матэматыкі, астраноміі, таксама яго цікавілі апісаньні марскіх экспэдыцыяў. Вядома, што Кук пакінуў Ўокераў на два гады, якія правёў на Балтыцы й ля ўсходняга ўзьбярэжжа Ангельшчыны, аднак вярнуўся па просьбе братоў памочнікам капітана на карабель «Фрэндшып».
Праз тры гады, у 1755 годзе, Ўокеры прапанавалі яму прыняць камандаваньне над «Фрэндшып», аднак Кук адмовіўся. Замест гэтага 17 чэрвеня 1755 году ён запісаўся матросам ў Каралеўскі ваенна-марскі флёт і праз 8 дзён атрымаў прызначэньне на 60-гарматны карабель «Ігл». Гэты факт у ягонай біяграфіі прыводзіць у зьдзіўленьне некаторых дасьледчыкаў — невядомыя прычыны, па якіх Кук аддаў перавагу цяжкой матроскай працы замест капітанскай пасады ў гандлёвым флёце. Але ўжо празь месяц пасьля паступленьня Кук становіцца боцманам.
Неўзабаве ў 1756 годзе пачалася Сямігадовая вайна «Ігл» ўдзельнічаў у блякадзе ўзьбярэжжа Францыі. Вядома таксама, што ў траўні 1757 году ля вострава Ўэсан «Ігл» ўступіў у бой з францускім караблём «Герцаг Аквітанскі», які меў водазьмяшчэньне ў 1500 тонаў і 50 гармат. У ходзе перасьледу й бою, «Герцаг Аквітанскі» быў захоплены, а «Ігл» у тым баі атрымаў пашкоджаньні й быў вымушаны пайсьці на рамонт у Ангельшчыну.
У 1757 годзе па дасягненьні двухгадовага стажу Джэймз Кук пасьпяхова вытрымаў экзамэн на майстра (анг. Sailing Master), а 27 кастрычніка атрымліваў прызначэньне на карабель «Соўлбэй» пад камандаваньнем капітана Робэрта Крэйга, Куку было ў гэты час 29 гадоў. Пасьля Джэймз быў прызначаны на 60-гарматны карабель «Пэмброк», які ўдзельнічаў у блякадзе Біскайскага заліва, а ў лютым 1758 году быў адпраўлены да паўночнаамэрыканскае ўзьбярэжжа Канады.
У 1768 годзе Кук атрымаў у камандаваньне карабель «Індэвар».
У XVIII стагодзьдзі 60% маракоў памірала з-за розных хваробаў, як то цынгі. Кук увёў строгія правілы, каб зьнізіць колькасьць захворваньняў. У яго заўсёды выконваліся правілы гігіены, а таксама заўсёды быў запас сьвежай садавіны, якія ўтрымоўвалі вітамін С.
Падарожжы
рэдагавацьУ 1768 годзе Кук быў адпраўлены Брытанскім геаграфічным таварыствам да берагоў Таіці для назіраньня за Вэнэрай, бо ў 1769 годзе яна праходзіла паміж Сонцам і Зямлёй. Разам з Кукам у экспэдыцыі ўдзельнічалі яшчэ натураліст, батанік Джозэф Бэнкс і два мастака. Акрамя таго, Кук атрымаў загад знайсьці Terra Incognita. Дасьледаваньне пачалося 3 чэрвеня, караблі накіраваліся да Новай Зэляндыі. Тубыльцы маоры сустрэлі Кука варожа. Сотні каноэ напалі на «Індэвар». У красавіку 1770 году Кук падышоў да ўсходняга берага Аўстраліі. Ён адкрыў заліў, названы Батанічным. Кук сустрэў тут дзіўных жывёлаў кенгуру і абарыгенаў. Існуе аповед, што Кук спытаў аўстралійцаў, як завуцца дзіўныя жывёлы з кайстрамі, і тыя адказалі «Кен гуру» («Я вас не разумею»). Так паўстала назва кенгуру.
Плывучы на поўнач, карабель натыкнуўся на рыф, названы пасьля Вялікім бар’ерным рыфам, і патрываў крушэньне. Пасьля рамонту Кук вярнуўся дадому ў 1771 годзе. Кук зьдзейсьніў яшчэ дзьве экспэдыцыі. Першая зь іх пачалася ў 1772 годзе, калі Кук выйшаў з Плімута на двух суднах. У студзені 1774 году Кук дасягнуў 70° паўднёвай шырыні, але ўмовы былі жудаснымі, і Кук вырашыў, што Terra Incognita калі і існуе, то ўсё роўна недасяжная. Затым Кук наведаў востраў Пасхі, Туамоту, Тонга.
8 студзеня 1778 году Кук адкрыў Сэндвічавы або Гавайскія астравы. Гавайцы спачатку прынялі яго за бога Лона, але хутка расчараваліся ў гасьцях. Пасьля гэтага «Дыскавэры» і «Рэзалюшн» паплылі да берага расейскай Аляскі. У наступным годзе Кук вярнуўся на Гаваі, але ягоныя матросы дрэнна ставіліся да першабытнікаў. Капітан Кук загінуў 14 лютага 1779 году падчас трэцяга вандраваньня на Гавайскія астравы, калі быў атакаваны першабытнікамі. Пасьля доўгіх перамоваў ангельцы атрымалі ад гавайцаў рэшткі Кука: скальп, галаву бязь ніжняй сківіцы, сьцегнавую костку, косткі перадплечча і кісьці рук. 21 лютага 1779 году ён быў пахаваны ў водах Ціхага акіяна.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьУ гонар «Індэвару», першага карабля, якім камандаваў Джэймз Кук, быў названы камандны модуль касьмічнага карабля Апалён-15. У ходзе ягонага палёту была ажыцьцёўлена чацьвертая высадка людзей на Месяц.
Уладзімер Высоцкі напісаў песьню пра выпадак недарэчнай сьмерці Джэймза Кука.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ (Marton 1728 - Hawaï 1779) // NMVW-collection website
- ^ The Fine Art Archive
- ^ http://www.bbc.co.uk/history/domesday/dblock/GB-448000-513000/page/7
- ^ Кук Джеймс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ James Cook (нід.)
- ^ Lundy D. R. Captain James Cook // The Peerage (анг.)
- ^ James Cook // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Amazon.com