Дурні́цы (састар. буякі́; па-лацінску: Vaccinium uliginosum) — галінкавы куст ці напаўкуст 80 — 100 см вышыні.

Дурніцы
Ягады дурніц
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадВерасакветкавыя
СямействаВерасовыя
РодВакцыніюм
ВідДурніцы
Бінамінальная намэнклятура
Vaccínium uliginósum

Этымалёгія назвы

рэдагаваць

Біялягічнае апісаньне

рэдагаваць
 
Дурніцы

Галіны цыліндрычныя, шэрыя, выгнутыя; лісьце эліптычнае ці зваротна яйкападобнае, зьверху цёмна-зялёныя, зьнізу шызыя, тонкія. Кветкі, колькасьцю па 1 — 3, знаходзяцца на канцавінах галінак мінулага году, белаватыя з ружовым адценьнем, дробныя. Плод — сакавітая, салодкая, акруглая ці шарападобная, сінявата-чорная ягада, 9 — 12 мм ў дыямэтры.

Цьвіце ў траўні — чэрвені, плод сьпее ў жніўні. Расьце ў забалочаных лясах, на тарфяных балотах, амаль заўсёды з багуном. Сустракаецца часта па ўсёй Беларусі.

Хімічны склад

рэдагаваць

Збор і захоўваньне

рэдагаваць

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Ягады дурніцы павялічваюць здольнасьць страўніку да ператраўліваньня ежы. У народнай мэдыцыне адвар галінак зь лісьцем п’юць пры хваробах сэрца; ягады прымаюць пры дызэнтэрыі.

Ягады дурніцы спажываюць сьвежымі і перапрацаванымі. Іх сушаць, зь іх робяць сок, кампот, варэньне, віно.

Дурніцы ў гісторыі, паэзіі й культуры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES