Жан Марэ

францускі актор

Жан Марэ (па-француску: Jean Marais, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ (па-француску: Jean Alfred Villain-Marais); 11 сьнежня 1913, Шэрбур, Францыя  — 8 лістапада 1998, Канны, Францыя) — знакаміты францускі актор, а таксама пастаноўшчык, пісьменьнік, мастак, скульптар, славуты каскадзёр.

Жан Марэ
па-француску: Jean Marais
Імя пры нараджэньні Жан Альфрэд Вілем-Марэ
Род дзейнасьці актор
Дата нараджэньня 11 сьнежня 1913
Месца нараджэньня Шэрбур, Францыя
Дата сьмерці 8 лістапада 1998
Месца сьмерці Канны, Францыя
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства Францыя
Месца вучобы
Занятак кінаактор, актор, скульптар, маляр, тэатральны рэжысэр, кінарэжысэр, аўтабіёграф, тэатральны актор, каскадэр, празаік, фатограф
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі сьмелых і адважных пэрсанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізычнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, езьдзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысэры спэцыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам актор. Меў выключна выйгрышную фактуру — магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, сьмелы і мужны твар зь ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касьцей.

Нягледзячы на ашаламляльны посьпех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменьнікам, паэтам і рэжысэрам Жанам Както, зь якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.

Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раньнія скульптурныя творы Марэ, зьдзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «траціць свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры».


  Жан Марэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES