Заафілія

плоцевая цяга да жывёл і атрыманьне задавальненьня ад плоцевага кантакту зь імі

Скотало́жніцтва альбо бэстыялі́зм альбо заафілі́я (ад па-грэцку: ζῷον — жывёла й па-грэцку: φιλία — любоў) — плоцевая цяга да жывёл і атрыманьне задавальненьня ад плоцевага кантакту зь імі. Сустракаецца пераважна ў жывёлагадоўчых раёнах (у мужчын і жанчын, якія пазбаўлены грамадзтва доўгі час, магчымы кантакты з козамі, авечкамі, кабыламі). Звычайна ў чалавека не ўзьнікае ўстойлівай цягі да жывёлы. У жанчын скоталожніцтва распаўсюджана, напрыклад, з сабакамі.

Карціна Эдуара Анры Аўрыля

Тэрміналёгія

рэдагаваць

З часу свайго зьяўленьня ў тэрміна «заафілія» зьявіліся дадатковыя значэньні. Аб неабходнасьці адрозьненьня тэрміналёгіі, якая адносіцца да паталягічным і непаталягічным сэксуальным кантактам з жывёламі, пісаў яшчэ Крафт-Эбінг[1]:

Сярод выпадкаў жывёлалоства маецца група, якая ўзьнікае безумоўна на паталягічнай глебе, у якой можна даказаць наяўнасьць цяжкага абцяжарваньня, канстытуцыйных неўрозаў, імпатэнцыі пры зносінах з жанчынамі й дзе ненатуральныя дзеяньні зьяўляюцца імпульсіўнымі. Цалкам мэтазгодна даць гэтым паталягічным выпадкам адмысловую назву: менавіта калі за непаталягічнымі выпадкамі захаваць тэрмін «скоталожніцтва» («бэстыалізм»), то для паталягічных можна было б абраць слова «зааэрастыя.»

У апошнія дзесяцігодзьдзі ў ангельскай мове таксама назіраецца разыходжаньне ў значэньнях словаў заафілія й скоталожніцтва. Такім чынам, тэрмін заафілія (па-ангельску: zoophilia) аналягічны, але не ідэнтычны тэрміну «скаталоства» (па-ангельску: bestiality), які мае на ўвазе толькі плоцевы кантакт паміж чалавекам і жывёлай, але не цяга. Акрамя таго, ня кожны заафіл, які мае цягу, уступае ў сэксуальныя адносіны з жывёламі.

Слова «заафілія» ў мове мае выразную сэксуальную канатацыю, з прычыны чаго літаральнае значэньне «прыхільнасьць або адчуваньне прывабнасьці жывёл»[2] практычна не выкарыстоўваецца, замест гэтага выкарыстоўваецца апісальнае словазлучэньне «любоў да жывёл».

Літаратура

рэдагаваць
  • Современная сексология. Энциклопедия. — Под общей редакцией доктора медицинских наук В. А. Доморацкого. — Мн.: БелЭн., 2008. — 384 с.: іл.
  1. ^ Крафт-Эбинг Р. Половая психопатия, с обращением особого внимания на извращение полового чувства. Архивная копия от 21 декабря 2010 на Wayback Machine (рас.)
  2. ^ The American Heritage® Stedman’s Medical Dictionary (анг.)
  NODES