Замасьць
За́масьць (па-польску: Zamość) — горад і гарадзкая гміна ў паўднёва ўсходняй частцы Люблінскага ваяводзтва Польшчы, адміністрацыйны цэнтар павету, сталіца Замасьцкага ваяводзтва ў 1975—1998 гадах. Зьяўляецца культурным, адукацыйным і турыстычным цэнтрам ваяводзтва. Па колькасьці насельніцтва Замасьць займае трэцае месца ў ваяводзтве, але па плошчы займае 10 месца. У 1992 годзе гістарычная частка гораду была ўнесеная ў сьціс Сусьветнай Спадчыны ЮНЭСКО.
Замасьць | |||||
польск. Zamość | |||||
Ратуша і Вялікі рынак | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1580 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Анджэй Внук | ||||
Плошча: | 30,5 км² | ||||
Вышыня: | 212 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 66 788 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2189,77 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 84 | ||||
Паштовыя індэксы: | 22-400 — 22-410 | ||||
Нумарны знак: | LB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°43′14″ пн. ш. 23°15′31″ у. д. / 50.72056° пн. ш. 23.25861° у. д.Каардынаты: 50°43′14″ пн. ш. 23°15′31″ у. д. / 50.72056° пн. ш. 23.25861° у. д. | ||||
Замасьць | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.zamosc.pl |
Замасьць стаіць на рацэ Лабунька.
Гісторыя
рэдагавацьГарадзкія правы Замасьць атрымала ў 1580 годзе, згодна з прывілеем канцлера і вялікага гетмана Яна Замойскага. У XVII стагодзьдзі горад пачаў хутка разьвівацца. У 1648 годзе Замасьць асаджалася казакамі Багдана Хмяльніцкага, а ў 1656 годзе швэдзкімі войскамі. Аднак захапіць горад не атрымалася. Падчас Паўночнай вайны Замасьць была захопленая швэдзкімі і саксонскімі войскамі.
Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Аўстрыйскай імпэрыі (з 1772 году). У 1809 годзе Замасьць была далучанае да Варшаўскага герцагства. З 1818 году Замасьць знаходзілася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала ўезным горадам Люблінскай губэрні. У 1821 годзе адбылася мадэрнізацыя гарадзкой крэпасьці, у выніку якой значна зьмяніўся зьнешні выгляд гораду. Крэпасьць стала важным пунктам вайсковай абароны падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, які быў узяты расейскімі войскамі адным з апошніх.
Падчас Першай сусьветнай вайны праз Замасьць прайшла лінія чыгункі (1916 год). Пасьля абвяшчньня незалежнасьці Польшчы ў 1918 годзе, тут адбылася камуністычнае паўстаньне пад кіраўніцтвам маёра Ліса-Кулі. У 1920 годзе ў навакольлі Замасьці былі разьбітыя савецкія войскі, якімі кіраваў Міхаіл Тухачэўскі.
У верасьці 1939 году горад быў акупаваны савецкімі войскамі, якія хутка перадалі горад пад уладу фашысцкай Германіі. На працягу Другой сусьветнай вайны каля Замасьці быў утвораны канцэнтрацыйны лягер, дзе загінулі каля 8 тыс. чалавек, а таксама лягер для савецкіх ваеннапалонных. 11 ліпеня 1944 году Замасьць бала захопленае Савецкімі войскамі.
З 1975 да 1998 году Замасьць была сталіцай Замосьцеўскага ваяводзтва, а з 1999 году стала павятовым горадам Люблінскага ваяводзтва.