Кавалерыя
жаўнеры на конях
Кавалерыя або коньніца — род войскаў, у якім для вядзеньня баявых дзеяньняў ці перамяшчэньня выкарыстоўваецца верхавы конь. Валодаючы высокай рухомасьцю й манеўранасьцю ў спалучэньні зь імклівым і магутным ударам, кавалерыя ў шматлікіх бітвах гуляла вырашальную ролю. Здольнасьць весьці самастойныя дзеяньні ў значным адрыве ад сваіх войскаў, пераадольваць ў кароткі час вялікія адлегласьці, раптам зьяўляцца на флянгах і ў тыле праціўніка, хутка разгортвацца для бою, пераходзіць ад адных дзеяньняў да іншых як ў конным, гэтак і пешым шыхту забясьпечвала кавалерыі магчымасьць пасьпяхова вырашаць разнастайныя тактычныя й апэратыўна-стратэгічныя задачы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКавалерыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |