Калката

места ў Індыі

Калка́та (па-бэнгальску: কলকাতা, KolkatāIAST, па-ангельску: Kolkata), да 2001 году афіцыйная назва Калькута — горад Індыі й цэнтар індыйскага штату Заходняя Бэнгалія. Калката зьяўляецца камэрцыйнай сталіцай Усходняй Індыі, разьмешчанай на ўсходнім беразе ракі Хуглі[1]. У горадзе пражывае 4,5 мільёнаў жыхароў, агульнае насельніцтва, уключаючы прыгарады, складае каля 15,7 мільёнаў чалавек, што робіць яго трэцім па колькасьці насельніцтва ў краіне й трынаццатым ў сьвеце. Горад таксама займае восьмы радок у сьпісе паводле велічыні гарадзкой аглямэрацыі ў сьвеце[2].

Калката
бэнг. কলকাতা
Калката
Краіна: Індыя
Мэр: Фіргад Гакім[d]
Плошча: 185 км²
Вышыня: 9 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 4 486 679 чал.
шчыльнасьць: 24 252,32 чал./км²
Часавы пас: UTC+5:30
Тэлефонны код: +91 33
Паштовыя індэксы: 700001—700157
Нумарны знак: WB-01, WB-02, WB-03, WB-04, WB-05, WB-06, WB-07, WB-08, WB-09, WB-10
Нумарныя знакі: WB-01, WB-02, WB-03, WB-04
Геаграфічныя каардынаты: 22°34′21.6203″ пн. ш. 88°21′49.9734″ у. д. / 22.572672306° пн. ш. 88.3638815° у. д. / 22.572672306; 88.3638815Каардынаты: 22°34′21.6203″ пн. ш. 88°21′49.9734″ у. д. / 22.572672306° пн. ш. 88.3638815° у. д. / 22.572672306; 88.3638815
Калката на мапе Індыі
Калката
Калката
Калката
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kolkatamycity.com/

Калката служыла сталіцай Індыі падчас брытанскага валадарства да 1911 году, калі ў сувязі зь неспрыяльным геаграфічным становішчам і ростам нацыяналістычных настрояў у Бэнгаліі, сталіца была перанесена ў Нью-Дэлі. Падчас знаходжаньня ў статусе сталіцы горад зьяўляўся цэнтрам адукацыі, навукі, культуры й палітыкі ў Індыі, але, пачынаючы з гадоў незалежнасьці краіны ў 1947 году, горад апынуўся ў стане стагнацыі эканомікі. З пачатку XXI стагодзьдзя эканамічнае амаладжэньне прывяло да паскарэньня росту горада. Як і іншыя буйныя гарады Індыі, Калката працягвае змагацца з праблемамі выкліканымі вынікамі ўрбанізацыі, як то забруджваньне навакольнага асяродзьдзя й заторы на дарогах. Нягледзячы на ўсе праблемы, горад застаецца дамінуючым і буйнейшым адукацыйным і культурным цэнтрам Усходняй Індыі.

Гісторыя

рэдагаваць

Архелягічныя дасьледваньні сьведчаць аб тым, што рэгіён Калкаты быў заселены больш чым за два тысячагодзьдзя таму[3]. Аднак зафіксаваная гісторыя пачалася з прыходам ангельскай гандлёвай кампаніі Ост-Індыі ў 1690 годзе, калі яна замацоўвалася ў Бэнгаліі. Джоб Чарнак, кіроўца гэтай гандлёвай кампаніі, традыцыйна лічыцца заснавальнікам гораду[4]. Аднак некаторыя навукоўцы ў апошні час аспрэчваюць гэтае меркаваньне, і згодна з рашэньнем Высокага суду, якое было зроблена ў 2003 годзе, горад афіцыйна ня мае канкрэтнага заснавальніка[5].

Да XVIII стагодзьдзя Калката знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Магольскіх імпэратараў, аднак фактычнымі кіраўнікамі былі Навабы Бэнгаліі. Тэрыторыя, дзе зараз месьціцца горад быў праданы брытанскай Ост-Індзкай кампаніі ў 1698 годзе, насуперак жаданьню мясцовых Навабаў[6]. У канцы XVII стагодзьдзя ангельцы пабудавалі форт, дзеля ўзмацненьня свайго ўплыву ў рэгіёне й з-за пагрозы з боку іншых эўрапейскіх калянізатараў, як то галяндаў, партугальцаў і французаў, форт меў назоў Форт-Уільям[7]. Калката была абвешчаная сталіцай рэгіёна, а потым і ўсёй Бэнгаліі. Сутыкнуўшыся з частымі сутычкамі з францускімі сіламі, у 1756 годзе брытанцы ўзяліся за мадэрнізацыю сваіх ўмацаваньняў, але супраць гэтага выступіў Наваб Бэнгаліі Сырадж уд-Даула, які неўзабаве захапіў Форт-Уільям у тым жа годзе. На наступны год сіламі сыпаеў і ангельскіх жаўнераў на чале з генэралам Робэртам Клайвам горад быў адбіты, а сам Наваб забіты. Калката набыла статус сталіцы Брытанскай Індыі ў 1772 годзе. У пачатку XIX стагодзьдзя балоты, якія атачаюць горад былі асушаныя й горад пашырыўся да самай ракі Хуглі. Рычард Ўэлэсьлі, генэрал-губэрнатар у 1797—1805 гадох, у значнай ступені спрыяў росту гораду й ягонаму архітэктурнаму выгляду, што прывяло да зьяўленьня мянушкі «Горад палацаў»[8].

 
Помнік брытанскай концы ў Калкаце

У 1850-х гадох, Калката была падзелена на дзьве асобныя зоны — брытанскую, таксама вядомую як «Белы горад», і індыйскую вакол Паўночнай Калкаты[9]. Горад прайшоў хуткі прамысловы рост з пачатку 1850-х гадоў, асабліва ў тэкстыльнай і джутавай прамысловасьці: гэта выклікала масавы прыток інвэстыцыяў брытанскіх кампаніяў у інфраструктуру, як то будаўніцтва чыгункі й тэлеграфнага злучэньня. Сынтэз брытанскай і індыйскай культуры прывёў да зьяўленьня новай клясы Бабу ў індыйскім грамадзтве, чальцы якой часьцяком зьяўляліся чыноўнікамі й спэцыялістамі й, як правіла, належалі да вышэйшай касты. XIX стагодзьдзе, дзякуючы сацыяльна-культурным рэформам, часьцяком згадваецца як Бэнгальскі Рэнэсанс ў выніку агульнага культурнага росту людзей. Паступова Калката стала цэнтрам індыйскага руху за незалежнасьць, асабліва рэвалюцыйных арганізацыяў. У 1905 годзе Бэнгалія была падзелена на дзьве часкті за пагрозы ўзросту пацыянальна-вызваленчага руху, аднак у 1911 годзе вобласьць зноўку ўзьядналася. Гэтыя дзеяньні, разам з адміністрацыйна нязручным разьмяшчэньнем Калкаты на ўсходняй ускраіне Індыі, заахвоціла брытанскае кіраўніцтва зьехаць і разьмясьціць сталіцу ў Нью-Дэлі ў 1911 годзе[10].

Горад і порт бамбаваліся некалькі разоў японцамі падчас Другой сусьветнай вайны[11] — першы раз 20 сьнежня 1942 году, апошні — 24 сьнежня 1944 году. Падчас вайны, мільёны людзей памерлі ад голаду, які панаваў у Бэнгаліі ў 1943 годзе, выкліканы спалучэньнем вайсковых, адміністрацыйных і прыродных фактараў. У 1946 годзе, патрабаваньне стварэньня мусульманскай дзяржавы прывяло да буйнамаштабнага міжабшчыннага гвалту, ў выніку чаго загінула больш за 4 тысячы чалавек[12]. Падзел Брытанскай Індыі таксама стварыў моцны зрух у дэмаграфічным пляне, бо вялікая колькасьць мусульманаў зьехала ўва Усходні Пакістан, у той час як сотні тысячаў індусаў беглі ў горад з усходу. У 1960-я й 1970-я з-за масавых стачак і гвалтоўнага марксісцка-маоісцкага руху наксалітаў эканоміка гораду прыйшла ў заняпад[13]. У 1971 годзе падчас вайны за незалежнасьць Банглядэш назіраўся масавы прыток тысячаў уцекачоў у Калькаце, што таксама дрэнна адбілася на эканамічным стане гораду. У сярэдзіне 1980-х гадоў, Бамбэй дагнаў Калкату ў паказчыку па густанаселенасьці местаў у Індыі. У 1985 годзе Раджыў Гандзі згадаў Калкату як «паміраючы горад» з-за сацыяльных і палітычных праблемаў апошяга. Аднаўленьне эканомікі гораду набірае абароты пасьля ўдалых эканамічных рэформаў, праведзеных цэнтральным ўрадам у сярэдзіне 1990-х гадоў. З 2000 году дзякуючы інфармацыйным тэхналёгіям ажыўляецца рост застойнай эканомікі гораду, таксама рост назіраецца ў сэктары апрацоўчай прамысловасьці[14].

Ад 2005 да 2010 году мэрам горада быў Бікаш Ранджан Бгатачар’я[15].

Геаграфія

рэдагаваць

Калката разьмешчана ўва ўсходняй частцы Індыі ў дэльце ракі Ганг на вышыні ў дыяпазоне ад 1,5 да 9 мэтраў. Горад цягнецца ўздоўж берагоў ракі Хуглі ў напрамку поўнач-поўдзень. Значная частка горада была першапачаткова да зясяленьня велізарнымі водна-балотнымі угодзьдзямі, асушанымі на працягу дзесяцігодзьдзяў, каб разьмесьціць насельніцтва, колькасьць якога стала расла[16].

Як і на вялікай частцы Інда-Гангаўскай раўніны ў Калкаце пераважаюць глебы алювіяльнага тыпу. Адклады Чвартовага пэрыяду складаюцца з гліны, глею, розных гатункаў пяску й жвіру, якія ляжаць у аснове горада. Гэтыя адклады заціснуты паміж двума слаямі гліны, ніжняя залягае на глыбіні ад 250 да 650 мэтраў, а верхняя ў дыяпазоне ад 10 да 40 мэтраў у таўшчыню[17]. Паводле дадзеных Бюро індыйскіх стандартаў, горад трапляе пад сэйсмалягічную зону й мае адзнаку 3 з 5 паводле гэтага паказчыку.

Калката мае трапічны клімат са сярэднегадавой тэмпэратурай 26,8 °С, сярэднемесячныя тэмпэратуры зьмяняюцца ад 19 °С да 30 °С. Лета ёсьць гарачае й вільготнае з тэмпэратурамі каля 30 °С, падчас сухога сэзону з траўня па чэрвень тэмпэратуры часьцяком перавышаюць 40 °С. Узімку тэмпэратуры могуць апускацца да 9 °С—11 °С. Самая высокая зафіксаваная тэмпэратура ў горадзе складае 43,9 °С, самая нізкая — 5 °С. У сярэднім, самы сьпякотны месяц году ёсьць травень, самы халодны — студзень. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае 1582 мм, вялікая ягоная частка прыносіцца паўднёва-заходнімі мусонамі. Самы высокі ўзровень ападкаў адзначаецца ў жніўні, каля 306 мм.

  Кліматычныя зьвесткі для Калкаты  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 26,4 29,1 33,5 35,3 35,4 34,0 32,3 32,1 32,4 32,3 30,3 27,0 31,7
Сярэдняя t, °C 20,1 23,0 27,6 30,2 30,7 30,3 29,2 29,1 29,1 28,2 24,9 20,8 26,9
Сярэдні мінімум t, °C 13,8 16,9 21,7 25,1 26,0 26,5 26,1 26,1 25,8 23,9 19,6 14,5 22,2
Норма ападкаў, мм 11 30 35 60 142 288 411 349 288 143 26 17 1800
Крыніца: Ганконская абсэрваторыя

Насельніцтва

рэдагаваць
Рэлігія ў Калкаце
Рэлігія Адсотак
індуісты
  
73%
мусульмане
  
23%
хрысьціяне
  
2%
джайністы
  
1%

Паводле зьвестак на 2011 год насельніцтва горада складае 4 486 679 чалавек, гарадзкая аглямэрацыя зьяўляецца домам для 13,2 млн чалавек (на 2001 год). Гендэрныя суадносіны ўяўляе сабой наяўнасьць 928 жанчынаў на 1000 мужчынаў. Узровень пісьменнасьці ў Калькуце складае 81%, што значна вышэй за сярэдні паказчык па краіне. Узровень росту насельніцтва — каля 4,1%, што ніжэй за іншыя індыйскія гарады-мільёньнікі.

Большую частку насельніцтва складаюць бэнгальцы, меншасьці прадстаўлены біхарцамі, англа-індыйцамі, кітайцамі, армянамі, грэкамі, тыбэтцамі й рознымі народамі Індыі. Да XX стагодзьдзя ў горадзе пражывала габрэйская дыяспара, аднак са стварэньнем дзяржавы Ізраіль большасьць зь іх вырашыла зьехаць туды. Кітайская дыяспара таксама значна скарацілася за XX стагодзьдзе, але тым ня менш у Калькаце знаходзіцца адзіны ў Індыі Чайнатаўн​​. Найбольш распаўсюджаная мова — бэнгальская. 73% насельніцтва складаюць індуісты, 23% — мусульмане, 2% — хрысьціяне, 1% — джайністы.

Эканоміка

рэдагаваць

Калката зьяўляецца асноўным камэрцыйным, фінансавым і бізнэс-цэнтрам Усходняй Індыі й паўночна-ўсходніх штатаў. У горадзе месьціцца Калкацкая фондавая біржа, якая зьяўляецца другой па велічыні біржай у краіне[18].

Да нядаўняга часу, у нефармальным сэктары эканомікі працавала звыш 40% ад колькасьці усім працаўнікоў[19]. Так напрыклад, прыдарожныя вулічныя гандляры зарабілі ў агульнай колькасьці 2 млрд у пераліку на даляры ЗША ў 2005 годзе[20]. Дзяржаўныя й фэдэральныя служачыя складаюць значную частку працоўнай сілы гораду. У Калкаце таксама існуе вялікая колькасьць некваліфікаванай і паўкваліфікаванай працы для насельніцтва, нараўне зь іншай працай, якая патрабуе наяўнасьць пэўнай кваліфікацыі. Як і ў многіх іншых індыйскіх гарадох, інфармацыйныя тэхналёгіі сталі асноўным паводле росту сэктарам у Калкаце з канца 1990-х гадоў. Кожны год ІТ-сэктар пашыраецца на 70%, што ўдвая больш за сярэдні паказчык па краіне. У апошнія гады назіраецца прыток інвэстыцыяў у жыльлёвую інфраструктуру, сярод такіх праектаў вылучаюцца праекты кампаніяў Tata Housing Development Company, DLF Limited і Unitech Group. У Калкаце месьцяцца многія прамысловыя аб’екты буйных індыйскіх карпарацыяў, якія займаюцца вытворчасьцю пачынаючы ад электронікі й сканчваючы джутам. Некаторыя вядомыя кампаніі маюць свае штаб-кватэры у горадзе, як то ITC Limited, India Government Mint, Kolkata, Haldia Petrochemicals, Exide Industries, Hindustan Motors, Britannia Industries, Bata India, Birla Corporation, CESC Limited, RPG Group, Texmaco Limited, Bengal Ambuja, Philips India, Eveready Batteries, Coal India Limited, Damodar Valley Corporation, PwC India і Peerless Group. У апошні час розныя падзеі, як то адчыненьне перавалу Нату-Ла, прывялі да павілічэньня гандлю паміж Індыяй і Кітаем, а таксама выклікалі вялікую цікавасьць да рэгіёну з боку інвэстараў. Калката зьяўляецца важным цэнтрам банкаўскай справы й фінансаў. У цяперашні час у горадзе месьціцца штаб-кватэры трох буйных нацыяналізаваных банкаў краіны.

Транспарт

рэдагаваць

Грамадзкі транспарт Калкаты ўключае мэтрапалітэн, сыстэму прыгарадных чыгунак, аўтобусную й трамвайную сетку. Горад добра злучаны чыгункамі зь іншымі рэгіёнамі краіны, у Калкаце знаходзяцца штаб-кватэры Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй зонаў індыйскай чыгункі. Калкацкі мэтрапалітэн ёсьць найстарэйшы ў Індыі, ён быў адчынены ў 1984 годзе. Сыстэма ўключае адну лінію, працягнутую з поўдня на поўнач уздоўж ракі Хуглі на 22,3 км. Акрамя таго некалькі лініяў знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва й распрацоўкі. Таксама маецца разьвітая сыстэма аўтобусных маршрутаў, у горадзе у гэтай сфэры дзейнічаюць тры кампаніі Calcutta State Transport Corporation (CSTC), South Bengal State Transport Corporation (SBSTC), West Bengal Surface Transport Corporation (WBSTC).

Калката зьяўляецца адзіным горад у Індыі, які мае сыстэму трамвайных лініяў. Недахоп дарог і зручных транспартных паведамленьняў зьяўляецца важнай праблемай гораду й служыць чыньнікам шматлікіх затораў. Міжнародны аэрапорт імя Нэтаджы Субгашу Чандры Босы ў мястэчку Дум-Дум прымае як міжнародныя, так і мясцовыя рэйсы, ён разьмешчаны прыкладна ў 17 км ад цэнтра Калкаты. Калькута ёсьць найбуйнейшы рачны порт ува Ўсходняй Індыі.

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ The Monthly Repository and Library of Entertaining Knowledge. 1833. ст. 338.
  2. ^ «World Urbanization Prospects: The 2005 revision». Un.org
  3. ^ «Pre-Raj crown on Clive House- Abode of historical riches to be museum». The Telegraph, Kolkata, India.
  4. ^ «Kolkata: History» Calcuttaweb.com.
  5. ^ Gupta, Subhrangshu (18 May 2003). Job Charnock not Kolkata founder: HC Says city has no foundation day». Nation (The Tribune).
  6. ^ Bangiya Sabarna Katha Kalishetra Kalikatah by Bhabani Roy Choudhury, Manna Publication. ISBN 81-87648-36-8
  7. ^ «William, Fort». Encyclopædia Britannica.
  8. ^ Dutta, Krishna (2003). «Calcutta; A Cultural and Literary History»(недаступная спасылка). Interlink Books. ISBN 978-1-902669-59-5.
  9. ^ Hardgrave, Jr, Robert L. (1990). A Portrait of Black Town: Balthazard Solvyns in Calcutta, 1791—1804.In Pratapaditya Pal. Changing Visions, Lasting Images: Calcutta Through 300 Years. Bombay: Marg Publications. pp. 31-46. ISBN 81-85026-11-4.
  10. ^ Hall, P (2002). Cities of Tomorrow. Blackwell Publishing. pp. 198—206. ISBN 0-631-23252-4.
  11. ^ Randhawa K. «The bombing of Calcutta by the Japanese». BBC.
  12. ^ Suhrawardy HS «Direct Action Day». Memoirs of Huseyn Shaheed Suhrawardy. University Press of Bangladesh.
  13. ^ «Calcutta». Encyclopedia Britannica Online.
  14. ^ «Rising Kolkata’s winners and losers». BBC Radio 4’s Crossing Continents.
  15. ^ Bikash Ranjan Bhattacharya - Member of Rajya Sabha - Whois (анг.) xwhos.com Праверана 13 ліпеня 2024 г.
  16. ^ «An Introduction». History of Kolkata. Catchcal.com.
  17. ^ Bunting SW, Kundu N, Mukherjee M. «Situation Analysis. Production Systems and Natural Resources Use in PU Kolkata». Institute of Aquaculture, University of Stirling, Stirling, UK. p. 3.
  18. ^ «Genesis and Growth of the Calcutta Stock Exchange». Calcutta Stock Exchange Association Ltd.
  19. ^ Chakravorty S (2000). «From Colonial City to Global City? The Far-From-Complete Spatial Transformation of Calcutta»
  20. ^ Ganguly, Deepankar. «Hawkers stay as Rs. 265 crore talks». The Telegraph

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
Association 1