Канбэра

сталіца Аўстраліі

Канбэ́ра (па-ангельску: Canberra) — сталіца Аўстраліі, знаходзіцца на рацэ Малонгла ў Аўстралійскіх Альпах на вышыні 550—700 мэтраў над узроўнем мора на поўначы Тэрыторыі фэдэральнай сталіцы. Горад быў заснаваны ў 1913 годзе. Па плошчы Канбэра — гэта восьмы горад у Аўстраліі. У аснове пляну разьвіцьця гораду — сыстэма плошчаў і разьмешчаных вакол іх радыяльных і кальцавых вуліц. Раёны Канбэры аддзеленыя адзін ад аднаго паркавымі зонамі і зьвязаныя сеткай аўтамабільных дарогаў і мастамі. Гарадзкія будынкі не перавышаюць 10—11 паверхаў (канструяваньне будынкаў вышэй гэтага забароненая заканадаўствам).

Канбэра
анг. Canberra
Канбэра
Герб Канбэры Сьцяг Канбэры
Першыя згадкі: 1913
Краіна: Аўстралія
Штат: Аўстралійская сталічная тэрыторыя
Плошча: 814,2 км²
Вышыня: 578 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 403 468 чал.
шчыльнасьць: 495,54 чал./км²
Часавы пас: UTC+10
летні час: UTC+11
Тэлефонны код: 0251, 0252, 0261, 0262
Паштовы індэкс: 2600–2617
Геаграфічныя каардынаты: 35°17′35″ пд. ш. 149°7′37″ у. д. / 35.29306° пд. ш. 149.12694° у. д. / -35.29306; 149.12694Каардынаты: 35°17′35″ пд. ш. 149°7′37″ у. д. / 35.29306° пд. ш. 149.12694° у. д. / -35.29306; 149.12694
Канбэра на мапе Аўстраліі
Канбэра
Канбэра
Канбэра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.act.gov.au/

Да адмысловых месцаў гораду можна аднесьці помнікі і дзяржаўныя ўстановы: Дом ураду (афіцыйная рэзыдэнцыя губэрнатара Аўстраліі), Дом парлямэнту, Вярхоўны суд, вайсковы мэмарыял, Нацыянальная галерэя, Каралеўскі манэтны двор Аўстраліі, Аўстралійская нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны музэй і Нацыянальны ўнівэрсытэт.

Мінуўшчына

рэдагаваць

6—7 лістапада 1989 году ў Канбэры адбылася 1-я сустрэча міністраў замежных справаў 12 дзяржаваў Ціхага акіяну дзеля прасоўваньня Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы[1].

  1. ^ Міністарская сустрэча АЦЭС 1989 году (анг.) // Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца, 2022 г. Праверана 7 сьнежня 2022 г.
  NODES