Кантрафа́кт (па-ангельску: counterfeit — падробка) — новы прадукт, створаны на аснове існуючага арыгіналу з парушэньнем інтэлектуальных правоў; фальсыфікаваныя спажывецкія тавары.

Прыклад замены назвы на лагатыпе
SUMSANG — падробка лягатыпа Samsung Electronics

Віды кантрафакту:

  • Выкарыстаньне чужога лягатыпу ці настолькі падобнага, што іх лёгка пераблытаць. Напрыклад, замест «Gucci» — «Guchi». У такім выпадку, вытворцы падробак маюць магчымасьць адмаўляць факт кантрафакту на падставе таго, што арыгінальнае імя не выкарыстоўвалася, пры гэтым шэраговы пакупнік часта ня ведае, як дакладна выглядае шуканы лягатып, і вызначаецца пры куплі згадваючы цьмяна знаёмы малюнак.
  • Падробка вонкавага выгляду тавару, яго дызайнэрскае рашэньне. Гэта актуальна для такіх рэчаў як прадметы дэкору, мэбля, адзеньне, наручныя гадзіны і т. в.
  • Незаконнае выкарыстаньне мультымэдыя-прадукцыі, кніг і кампутарных праграм — парушэньне аўтарскага права, напрыклад выпуск «пірацкіх кружэлак».
  •  Незаконнае выкарыстаньне запатэнтаваных тэхнічных рашэньняў.

Сусьветны абарот кантрафакту

рэдагаваць

Паводле падлікаў, заснаваных на памерах мытных канфіскацыяў, абарот кантрафакту ў сьвеце складае ад $200 да $360 млрд у год. Па дадзеных Фэдэрацыі газіньнікавай індустрыі Швэйцарыі штогод вырабляецца больш за 40 млн копій швэйцарскіх гадзіньнікаў, прыбытак ад рэалізацыі копіі зэгаркаў ацэньваецца ў 1 млрд долараў[1].

Тэхнічныя мэтады барацьбы

рэдагаваць

Тэхналёгіі барацьбы з падробкай можа ўключаць у сябе ўскладненьне тавару вытворцаў, прымяненьне адмысловых сродкаў абароны, напрыклад галяграмы, вадзяныя знакі, адмысловыя рэльефы і рыскі, пазнакі (меткі) і радыёпазнакі (RFID). Праводзіцца адсочваньне паставак і руху тавараў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Timeseller (27 лютага 2015 году) Затрыманьне партыі кантрафакту ў Маскве Timeseller

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES