Квэбэк
Квэбэк (па-француску: Québec) — першая па плошчы і другая па колькасьці насельніцтва правінцыя Канады. Адміністрацыйным цэнтрам Квэбэку зьяўляецца горад Квэбэк (735 тыс. жыхароў), тады як самы вялікі горад у Квэбэку (і самы вялікі францускамоўны горад за межамі Францыі) — Манрэаль.
Квэбэк | |
Québec | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Канада |
Статус | правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Квэбэк |
Найбольшы горад | Манрэаль |
Дата ўтварэньня | 1 ліпеня 1867 |
лейтэнант-губэрнатар | Мішэль Даён |
прэм’ер-міністар | Філіп Куяр |
Афіцыйныя мовы | француская |
Мовы ва ўжытку | француская |
Насельніцтва (2016) | 8 164 361 |
Шчыльнасьць | 6 чал./км² |
Плошча | 1 542 056 км² |
Месцазнаходжаньне Квэбэку | |
Мапа Квэбэку | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC−5 |
Летні час | UTC−4 |
Скарачэньне | QC |
Код ISO 3166-2 | CA-QC |
Паштовыя індэксы | G, H і J |
Інтэрнэт-дамэн | .qc.ca |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Квэбэк разьмешчаны на паўночным усходзе Паўночнай Амэрыкі, паміж правінцыяй Антарыё і атлянтычнымі правінцыямі Канады, на поўдні мяжуе з ЗША. Рака Сьвятога Лаўрэнція — галоўная водная артэрыя правінцыі выцякае зь Вялікіх азёр і ўпадае ў Атлянтычны акіян. Квэбэк — самая вялікая па тэрыторыі правінцыя Канады, яго плошча 1 667 441 км². Насельніцтва Квэбэку — 7,8 мільёну чалавек. Адзіная афіцыйная мова — француская, якая зьяўляецца роднай для больш чым 80% насельніцтва.