Колер

бачнае ўспрыманьне даўжыні сьветлавой хвалі

Колер (па-лацінску: Color) — якаснае суб’ектыўнае апісаньне электрамагнітнага выпраменьваньня аптычнага дыяпазону, што вызначаецца на падставе фізыялягічнага глядзельнага адчуваньня й залежыць ад фізычных і псыхічных чыньнікаў.

Захад

Суб’ектыўна ўспрыманы зрокам колер выпраменьваньня залежыць ад яго спэктру, псыхафізыялягічнага стану (фонавае сьвятло, тэмпэратура, глядзельная адаптацыя), і ад адмысловых уласьцівасьцяў індывідуальнага вока (барвасьлепасьць).

Адрозьніваюць ахраматычныя (белы, шэры й чорны) й храматычныя колеры, а таксама спэктральныя й неспэктральныя (напрыклад, пурпурны або карычневы колер).

Неадназначнасць панятка

рэдагаваць
 
Спэктар на экране манітора (справа дададзены неспэктральны пурпурны ўчастак).
Яркасць на чырвоным, зялёным ды сінім прастакутніках пад спэктрам паказваюць адносную інтэнсіўнасьць адчуваньня на кожным з трох незалежных тыпаў рэцэптараў чалавечага зроку — колбачак.

Можа тычыцца як псыхічнага адчуваньня, выкліканага адлюстраваньнем сьвятла ад прадмета (памаранчавы апэльсін), так і адназначным апісаньнем самой крыніцы сьвятла (памаранчавае сьвятло). Аднак некаторых імёнаў колеру для крыніцаў сьвятла «не існуе» — так, няма шэрага, карычневага й бурага сьвятла.

Розны спэктральны склад сьвятла можа даваць аднолькавы вынік на глядзельных рэцэптарах (эфэкт метамерыі колераў).

Фізыялёгія ўспрыманьня

рэдагаваць
 
Сярэднія нармалізаваныя спэктральныя характарыстыкі адчувальнасьці каляровых рэцэптараў чалавека — колбачак. Пункцірам паказаная адчувальнасьць палачак — рэцэптараў змрочнага зроку.

Адчуваньне колеру ўзнікае ў мозгу пры ўзрушанасьці каляровачулых клетак — рэцэптараў вока сятчаткі й колбачках. У чалавека й прыматаў існуе тры выгляды колбачак — «чырвоныя», «зялёныя» й «сінія». Сьвятлоадчувальнасьць колбачак невысокая, таму для добрага ўспрыманьня колеру неабходная дастатковая асьветленасьць або яркасьць. Найболей багатыя каляровымі рэцэптарамі цэнтральныя часткі сятчаткі.

Кожнае каляровае адчуваньне ў чалавека можа быць прадстаўлена ў выглядзе сумы адчуваньняў гэтых трох колераў (г. зв. «трохкампанэнтная тэорыя каляровага зроку»). У птушак і паўзуноў зрок чатырохкампанэнтны ды ўлучае рэцэптары блізкага ўльтрафіялету, вышэй 300 нм. Пры дасягненьні неабходнай для ўспрыманьня колеру яркасьці, найболей высокачульлівыя рэцэптары змрочнага зроку — палачкі — аўтаматычна адключаюцца.

Суб’ектыўнае ўспрыманьне колеру залежыць таксама ад яркасьці, адаптацыі вачэй да фонавага сьвятла, ад колеру суседніх целаў, наяўнасьці барвасьлепасьці, а таксама ад таго, да якой культуры прыналежыць дадзены чалавек (здольнасьці ўсьведамленьня імя колеру).

Спэктральныя колеры

рэдагаваць

Бесьперапынны спэктар

рэдагаваць
 
Бесьперапынны аптычны спэктар. Для манітораў з паказчыкам Гама-карэкцыі 1.5.

Бесьперапынны спэктар колераў можна назіраць на дыфракцыйнай рашотцы. Добрай дэманстрацыяй спэктру зьяўляецца прыродная зьява вясёлкі.

Колеры спэктру й асноўныя колеры

рэдагаваць

Упершыню бесперапынны спэктар на сем колераў разьбіў Ісак Ньютан. Гэтае разбіцьцё было ўмоўным ды шмат у чым выпадковым. У XX стагодзьдзе Освальд Вірт прапанаваў «актаўную» сыстэму (увёў 2 зялёныя — халодны, марскі й цёплы, травяны), але вялікага распаўсюду яна не знайшла.

Практыка мастакоў навочна паказвала, што шмат якія колеры й адценьні можна атрымаць зьмешваньнем невялікай колькасьці фарбаў. Імкненьне натурфілёзафаў знайсьці «першаасновы» ўсяго ў сьвятле, аналізуючы зьявы прыроды, усё раскласьці «на элемэнты», прывяло да вылучэньня «асноўных колераў», у якасьці якіх абралі чырвоны, зялёны і сіні.

У Англіі асноўнымі колерамі доўга лічылі чырвоны, жоўты й сіні. У 1860 г. Джэймс Максвэл увёў адытыўную сістэму RGB (чырвоны, зялёны й сіні). Гэтая сыстэма ў цяперашні час дамінуе ў сыстэмах для электронна-прамянёвых трубак (ЭПТ) манітораў і тэлевізараў.

У 1931 годзе Міжнародная камісія па асьвятленьні распрацавала каляровую сістэму XYZ, званую таксама «нармалёвая каляровая сыстэма».

У 1951 г. Эндзі Мюлер прапанаваў субтрактыўную сістэму CMYK з сіне-зялёнага, пурпурнага, жоўтага й чорнага колераў, што пераважалі ў паліграфіі й каляровай фатаграфіі, і таму хутка «прыжылася».

Колер Дыяпазон даўжыня хваль, нм Дыяпазон частот, Тгц Дыяпазон энэргіі фатонаў, эв
Чырвоны 625—740 480—405 1,68—1,98
Аранжавы 590—625 510—480 1,98—2,10
Жоўты 565—590 530—510 2,10—2,19
Зялёны 500—565 600—530 2,19—2,48
Блакітны 485—500 620—600 2,48—2,56
Сіні 440—485 680—620 2,56—2,82
Фіялетавы 380—440 790—680 2,82—3,26

Асноўныя і дадатковыя колеры

рэдагаваць
 
Каляровы круг

Паняцьце «дадатковы колер» увялі па аналёгіі з «асноўным колерам». Было ўсталявана, што аптычнае зьмешваньне некаторых параў колераў можа даваць адчуваньне белага колеру. Так, да трыяды асноўных колераў Чырвоны-Зялёны-Сіні дадатковымі зьяўляюцца Блакітны-Пурпурны-Жоўты — колеры. На каляровым крузе гэтыя колеры разьмяшчаюць апазыцыйна, так што колеры абедзьвюх трыядаў чаргуюцца. У паліграфічнай практыцы ў якасьці асноўных колераў выкарыстаюць розныя наборы «асноўных колераў».

Ахраматычныя колеры

рэдагаваць

Адценьні шэрага (у дыяпазоне белы — чорны) носяць парадаксальную назву ахраматычных колераў — гэта значыць бескаляровых. Найболей яркім ахраматычным колерам зьяўляецца белы, найболей цёмным — чорны. Можна заўважыць, што пры найбольшым паніжэнні насычанасьці тон (стаўленьне да вызначанага колеру спэктру) адценьня становіцца неадметным.

                                   

Характарыстыкі

рэдагаваць

Кожны колер валодае колькасна вымяранымі фізычнымі характарыстыкамі (спэктральны склад, яркасьць):

Яркасьць

рэдагаваць

Аднолькава насычаныя адценьні, якія адносяцца да аднаго і таго ж колеру спэктру, могуць адрозьнівацца адзін ад аднаго ступеньню яркасьці. Да прыкладу, пры памяншэньні яркасьці сіні колер паступова набліжаецца да чорнага.

                                   

Усялякі колер пры найбольшым паніжэнні яркасьці становіцца чорным. Яркасць, як і іншыя каляровыя характарыстыкі рэальнага афарбаванага цела, значна залежаць ад суб’ектыўных прычын, абумоўленых успрыманьнем. Прыкладам сіні колер пры суседзтве з жоўтым здаецца больш яркім.

Насычанасць

рэдагаваць

Два адценьні аднаго тону могуць адрозьнівацца ступеняю блякласьці. Напрыклад, пры памяншэньні насычанасьці сіні колер набліжаецца да шэрага.

                                   

Сьветлата

рэдагаваць

Ступеня блізкасьці колеру да белага завуць сьветлатой.

                                   

Усялякае адценьне пры найбольшым павелічэньні сьветлаты становіцца белым.

Каляровы тон

рэдагаваць

Усялякі храматычны колер можа быць аднесены да якога-небудзь вызначанага спэктральнага колеру. Адценьні, падобныя да аднага й таго ж колеру спэктру (але якія адрозніваюцца, напрыклад, насычанасьцю й яркасьцю), прыналежаць да аднаго й таго ж тону. Пры зьмене тону, да прыкладу, сіняга колеру ў зялёны бок спэктру ён зьмяняецца блакітным, у зваротную — фіялетавым.

                                   

Часам зьмену каляровага тону суадносяць зь «цеплынёй» колера. Так, чырвоныя, аранжавыя й жоўтыя адценьні, якія адпавядаюць агню й выклікалыя псыхафізыялягічныя рэакцыі, завуць цёплымі танамі, блакітныя, сінія й фіялетавыя, як колер вады й лёду — халоднымі. Успрыманьне «цеплыні» колеру залежыць як ад суб’ектыўных псыхічных і фізыялягічных чыньнікаў (індывідуальныя перавагі, стан назіральніка й адаптацыя), так і ад аб’ектыўных (наяўнасьць каляровага фону).

Ня варта блытаць суб’ектыўнае адчуваньне «цеплыні» колеру зь яго фізычнай характарыстыкай — каляровай тэмпэратурай. У прыватнасьці, цёплыя таны маюць ніжэйшую каляровую тэмпэратуру, а халодныя — больш высокую.

Іншыя колеры, у тым ліку неспэктральныя

рэдагаваць

(Гл. больш поўны сьпіс колераў)

Колер Малюнак колеру
Чорны колер  
Шэры колер  
Серабрысты колер  
Белы колер  
Залацісты колер  
Каштанавы колер  
Карычневы колер  
Буры колер  
Шамуа  
Аліўкавы колер  
Балотны колер  
Травяны колер  
Аква  
Аквамарын  
Бірузовы колер  
Ружовы колер  
Малінавы колер  
Пурпурны колер  
Пунсовы колер  
Пунсовы колер  
Бардовы колер  
Вішнёвы колер  
Чакалядны колер  
Колер слановай косткі  
Хакі  
Бэжавы (бэж)  

Колераметрыя й прайграванне колеру

рэдагаваць

Сувязь колеру й спэктральных колераў

рэдагаваць
 
Дыяграма каляровай прасторы CIE 1931. На вонкавай лініі, што абмяжоўвае каляровую прастору, паказаныя даўжыні хваль спэктральных (монахраматычных) колераў, у нм.

Існуе некалькі каляровых шкал, зручных для ўжываньня. Для вымярэньня колеру выкарыстоўваюць колерамэтры й спэктрафотамэтры.

Ужываньне

рэдагаваць

Колер шырока ўжываецца, як сродак для кіраваньня ўвагай чалавека. Некаторыя спалучэньні колераў лічацца больш спрыяльнымі (напрыклад, сіні + жоўты), іншыя — меней прымальнымі (напрыклад, чырвоны + зялёны). Псыхалёгія ўспрыманьня колеру тлумачыць, чаму тыя або іншыя спалучэньні здольныя моцна ўзьдзейнічаць на ўспрыманьне й пачуцьці.

Мастацтва спалучэньня колераў завецца калярыстыка.

Псыхалёгія ўспрыманьня

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Колерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  NODES